Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы скардзяцца, што з Ozon занадта доўга ідуць пасылкі. Здаецца, маркетплэйс няўдала паэксперыментаваў

Розныя Telegram-каналы і СМІ паведамляюць пра тое, што пачалі масава затрымлівацца заказы з маркетплэйса Ozon — у Беларусі і Расіі.

Пакінуць каментарый

«Мерзкі Кокобай» піша, што з-за праблем на складах у Маскве і Санкт-Пецярбургу пасылкі ў Беларусь ідуць з вялікім спазненнем. Грузавікі стаяць у чаканні адгрузкі да 5 дзён, пакупнікі адмяняюць заказы, прадаўцы нясуць страты. Адгрузкі нібыта пачнуцца пасля 3 верасня, і пакупнікам раяць адкласці шопінг да гэтага часу.

Гэта звязваецца з калапсам у лагістыцы платформы. Паводле інфармацыі канала Baza, два месяцы таму Ozon вырашыў перайсці на ўласную кадравую сістэму Ozon Job, адмовіўшыся ад аўтсорсінгу. Новы персанал набраць не паспелі, а дамовы з аўтсорсам з 1 жніўня не падоўжылі, пішуць супрацоўнікі ва ўнутраных чатах кампаніі.

Праблемы заўважылі чытачы tochka.by. Паведамляюць, што ў апошні час дастаўкі іх заказаў часта пераносяцца, часам па некалькі разоў.

У Ozon у каментарыі РБК абверглі інфармацыю пра масавыя праблемы на складах, але прызналі цяжкасці.

«У нас каля 200 складоў, затрымкі ўзніклі толькі на пяці аб’ектах у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Тым не менш своечасова кліентам у двух сталіцах мы дастаўляем сем з дзесяці заказаў і не бачым росту адмен заказаў», — заявілі ў прэс-службе Ozon.

Каб усё патушыць, маркетплэйс вывеў дадатковы персанал, а частку тавараў перавёз на іншыя склады. Прадаўцы цяпер могуць выбіраць свабодныя слоты для адгрузкі на суседніх складах або здаваць тавары адразу ў пункты выдачы заказаў.

Кампанія абяцае, што хутка сітуацыя стабілізуецца. Але калі, прадбачліва не ўдакладняе.

«Белпошта» расказала калі запусціць «забойцу» Wildberries і Ozon (спойлер: зусім хутка)
«Белпошта» расказала, калі запусціць «забойцу» Wildberries і Ozon (спойлер: зусім хутка)
Па тэме
«Белпошта» расказала, калі запусціць «забойцу» Wildberries і Ozon (спойлер: зусім хутка)
Расійскі OZON які стаў рэзідэнтам ПВТ пашырае офіс у Мінску
Расійскі OZON, які стаў рэзідэнтам ПВТ, пашырае офіс у Мінску
Па тэме
Расійскі OZON, які стаў рэзідэнтам ПВТ, пашырае офіс у Мінску
«Прывітанне ўсім! У нас новы дом». VK пашырыў офіс у Мінску
«Прывітанне ўсім! У нас новы дом». VK пашырыў офіс у Мінску
Па тэме
«Прывітанне ўсім! У нас новы дом». VK пашырыў офіс у Мінску
Чытайце таксама
«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як нас бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі (ён пажыў у Мінску, Маскве і Кракаве)

Размаўляе на беларускай не горш (цi лепш?), чым беларусы.
1 каментарый
«Так і захоўваю — у расійскіх рублях. Можа, вайна скончыцца, RUB яшчэ вырасце». Да чаго прывязваюць зп у Беларусі ў 2025? Даляр усё? (Дзіўна, але не)

Яшчэ зусім нядаўна даляравая прывязка заробкаў была залатым стандартам у IT — яна страхавала супрацоўнікаў ад дэвальвацый, служыла арыенцірам росту і наогул здавалася чымсьці відавочным: заходнія кліенты — заходняя валюта.
19 каментарыяў
«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі

Як жывуць жонкі айцішнікаў, мы збольшага ведаем з сацсетак: яны шмат падарожнічаюць, наведваюць майстар-класы і спа-салоны, возяць дзяцей на творчыя гурткі, спрабуюць сябе ў розных прафесіях і могуць сабе дазволіць наогул не працаваць. (калі што, мяккая іронія.)
32 каментарыя
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ

Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.
18 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.