Беларусы змогуць рабіць шведскія візы ўдома — цяпер за імі трэба ездзіць у Маскву
Швецыя і Венгрыя дамовіліся, што амбасады Венгрыі ў Мінску будзе прымаць дакументы на афармленне кароткатэрміновых шэнгенскіх віз у Швецыю, піша tochka.by.

Гаворка ідзе пра візы катэгорыі C, якія дазваляюць знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне да 90 дзён на працягу паўгода. Працэдура падачы заявы ўключае запаўненне анкеты, збор біяметрычных дадзеных і аплату консульскага збору.
Дакументы венгерскае пасольства прымае па папярэдняму запісу. Спатрэбіцца стандартны пакет дакументаў: замежны пашпарт з тэрмінам дзеяння не менш за 3 месяцы пасля вяртання, запоўненая анкета, фота 3,5×4,5 см, медстрахоўка з пакрыццём ад €30 тысяч і пацверджанне мэты паездкі: запрашэнне, браніраванне гасцініцы або квіткі.
Пры гэтым віза катэгорыі D, якая дае права на доўгатэрміновае знаходжанне ў Швецыі, па-ранейшаму афармляецца толькі праз шведскую амбасаду ў Маскве. Там жа праводзяць суразмоўі і збіраюць біяметрыю ў панядзелкі і аўторкі. Пералік дакументаў можа нязначна адрознівацца ў залежнасці ад мэты паездкі: напрыклад, турызм, дзелавая паездка, вучоба або наведванне сваякоў.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.