«Белпошта» расказала, калі запусціць «забойцу» Wildberries і Ozon (спойлер: зусім хутка)

«Белпошта» вызначылася са тэрмінамі запуску ўласнага маркетплэйса. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай рынку паслуг паштовай сувязі, распавялі спецыялісты кампаніі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, паведамляе tochka.by.

4 каментарыя

Зараз актыўна вядзецца распрацоўка праекта. Паводле слоў начальніцы аддзела Мінсувязі Святланы Шыманскай, на платформе можна будзе набываць тавары не толькі беларускага, але і замежнага паходжання.

Асноўнай перавагай будучага маркетплэйса яна назвала варыятыўнасць спосабаў аплаты за пакупкі. Так, разлічыцца можна будзе як падчас замовы, так і пры атрыманні тавараў любым зручным спосабам: праз АРІП, анлайн, безнаяўна і наяўнымі. І нават карткамі растэрміноўкі.

Яшчэ адной перавагай стане ўсеахопнасць, бо «Белпошта» і так дастаўляе ў любую кропку краіны. Намесніца генеральнага дырэктара кампаніі Ірына Конанава падкрэсліла, што тавары з маркетплэйса змогуць трапіць куды заўгодна. У тым ліку ў вёскі, да якіх «яшчэ не дабраліся нават вядомыя анлайн-пляцоўкі». Таксама плануецца арганізацыя кур’ерскай дастаўкі.

Акрамя таго, у «Белпошты» будзе гібкая тарыфная палітыка і максімальна спрошчаная працэдура афармлення як для прадаўца, так і для пакупніка — для гэтага нават давялося адступіць ад жорсткіх паштовых правілаў. Абяцаюць, што праект запрацуе максімум у чэрвені.

«Белпочта» теперь будет забирать 15% от международных денежных переводов
По теме
«Белпочта» теперь будет забирать 15% от международных денежных переводов
«Белпочта» работает над пилотным проектом по доставке почтовых отправлений беспилотниками
По теме
«Белпочта» работает над пилотным проектом по доставке почтовых отправлений беспилотниками

Читать на dev.by