Белстат будзе вырашаць, якую інфармацыю хаваць ад карыстальнікаў
Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) цяпер мае права абмяжоўваць распаўсюджванне і даванне статыстыкі карыстальнікам, калі гэта «можа нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб». Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на pravo.by.
Пункт 4 пастановы «Пра парадак распаўсюджвання і (або) давання карыстальнікам афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, якая фарміруецца органамі дзяржаўнай статыстыкі» абвяшчае:
«Паводле рашэння Нацыянальнага статыстычнага камітэта можа быць абмежаванае распаўсюджванне і (або) даванне карыстальнікам афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, за выключэннем інфармацыі, доступ да якой, распаўсюджванне і (або) даванне якой не могуць быць абмежаваныя ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, калі яе распаўсюджванне і (або) даванне можа нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб».
Фактычна Белстат узаконіў існую практыку. Некаторыя статыстычныя даныя ведамства ўжо засакрэціла. Напрыклад, у 2022 годзе перасталі публікавацца лічбы пра колькасць пенсіянераў і тавараабарот з краінамі ЕС, Расіяй і ЗША, а нядаўна камітэт перастаў паказваць адток айцішнікаў з Беларусі.
Читать на dev.by