Белстат схаваў, колькі айцішнікаў працавала ў Беларусі ў 2022. Што яшчэ

178 каментарыяў

Тым часам Белстат працягвае прыбіраць з публічнага доступу звесткі пра ІТ і айцішнікаў. devby.io заўважыў, што з афіцыйнай статыстыкі знікла інфармацыя пра колькасць спецыялістаў, якія працавалі ў галіне летась.

Даныя пра колькасць занятага насельніцтва ў розных сферах ведамства публікуе раз на год. У лютым з’яўляецца папярэдняя, а летам — ужо выніковая статыстыка.

У лютым 2023 Белстат апублікаваў папярэднія даныя пра колькасць працаўнікоў ІТ у сярэднім за 2022 год — 105,8 тысячы чалавек.

Што праўда, гэта ўсяго на 2,2 тысячы менш, ніж у 2021 годзе, таму да гэтых звестак ёсць пытанні. Бо за 2022 год ІТ-сектар скараціўся, паводле звестак таго ж Белстата, амаль на 17 тысяч спецыялістаў.

Аднак з выніковай статыстыкі інфармацыя знікла. Можна зрабіць выснову, што выніковы лік — ніжэйшы. На гэта ўскосна паказвае скарачэнне колькасці працаўнікоў у цэлым у сектары «інфармацыя і сувязь» — з 140,8 тысячы чалавек (папярэднія даныя) да 137,9 тысячы (выніковыя).

Таксама Белстат перастаў публікаваць інфармацыю пра сярэдняспісную колькасць працаўнікоў у ІТ-сектары.

У снежні мінулага года (апошнія звесткі — заўв.) такіх працаўнікоў выявілася 41,9 тысячы чалавек — на 10+ тысяч менш, ніж у снежні 2021 года. Аднак ад студзеня 2023 інфармацыя не абнаўляецца. 

Сярэдняспісная колькасць — гэта колькасць тых, хто працаваў па працоўна дамове (кантракце) і хто выконваў пастаянную або часовую працу адзін дзень і больш.

Пры гэтым не ўлічваюцца спецыялісты, якія былі на бальнічным, у адпачынках без захавання зарплаты, а таксама ў адпачынках па цяжарнасці і родах і доглядзе дзіцяці да 3 гадоў.

А што з адтокам?

Ад студзеня 2023 Белстат закрыў інфармацыю пра дынаміку звольненых і прынятых спецыялістаў у ІТ-кампаніях.

У публічным доступе засталіся толькі даныя пра звольненых і прынятых на працу супрацоўнікаў у цэлым у сектары «інфармацыя і сувязь». Але і паводле іх можна прыкладна ацаніць сітуацыю з найманнем і адтокам айцішнікаў.

Паводле нашых ацэнак, за сем месяцаў гэтага года (пакуль ёсць агульныя даныя па ІКТ толькі за гэты перыяд) ІТ-кампаніі звольнілі каля 10 тысяч спецыялістаў — амаль у 2 разы менш, ніж за такі ж перыяд 2022 года.

Вясной-летам штомесяц звальнялася ў сярэднім больш за 1,3 тысячы чалавек

Найманне ў ІТ сёлета ўпала прыкладна да 700-800 чалавек на месяц (у 2022 было больш за 1 тысячу).

Усяго за сем месяцаў ІТ-кампаніі ўзялі на працу, паводле нашых ацэнак, 5+ тысяч спецыялістаў — на 35% менш, ніж у студзені–ліпені мінулага года.

Адток спецыялістаў з ІТ летам упаў да +/- 500 чалавек на месяц.

Усяго за няпоўны 2023 год беларускі ІТ-сектар страціў 4,5+ тысячы чалавек, а калі лічыць ад сакавіка 2022 — амаль 22 тысячы чалавек. І гэта толькі паводле афіцыйных даных.

Рэальныя страты могуць быць значна вышэйшымі.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Мыеш падлогі палякам, а магла б стаць пракуроркай». Змяніла службу на ІТ, а ІТ на McDonald’s — і не шкадуе
Па тэме
«Мыеш падлогі палякам, а магла б стаць пракуроркай». Змяніла службу на ІТ, а ІТ на McDonald’s — і не шкадуе
VironIT дамогся забароны на выезд для экс-супрацоўніка. Праз 5К
Па тэме
VironIT дамогся забароны на выезд для экс-супрацоўніка. Праз 5К
Відэастрымінг з сусветнага топ-3 ціха вывез каманду ў Польшчу і на Кіпр
Па тэме
Відэастрымінг з сусветнага топ-3 ціха вывез каманду ў Польшчу і на Кіпр
«Доступы закрылі праз 5 хвілін». Як звальняе EPAM у Кракаве
Па тэме
«Доступы закрылі праз 5 хвілін». Як звальняе EPAM у Кракаве
«Недружалюбныя» амерыканцы закрылі офісы ў Беларусі летам 2023. Хто яшчэ
Па тэме
«Недружалюбныя» амерыканцы закрылі офісы ў Беларусі летам 2023. Хто яшчэ
Рынак вакансій у ІТ залёг на гістарычнае дно. Вінаватае лета? (Наўрад ці)
Па тэме
Рынак вакансій у ІТ залёг на гістарычнае дно. Вінаватае лета? (Наўрад ці)

Читать на dev.by