«Белтэлекам» збіраецца правесці першы рэбрэндынг за 30 гадоў

«Белтэлекам» можа правесці рэбрэндынг. У канцы мая аператар падаў у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці заяўкі на рэгістрацыю чатырох таварных знакаў, даведаўся Office Life.

1 каментарый

Тры таварныя знакі ўяўляюць сабой назву кампаніі на беларускай, рускай і англійскай мове з абноўленым лагатыпам. Яшчэ адзін — абноўленая абрэвіятура «БТК».

«Белтэлекам» вырашыў зарэгістраваць новыя таварныя знакі практычна ва ўсіх класах тавараў і паслуг. Акрамя 25 класа тавараў, які ўключае, напрыклад, адзенне, абутак, маскарадныя касцюмы і галаўныя ўборы.

У гэтым годзе «Белтэлекам» адзначае 30-годдзе — кампанія была створана ў пачатку ліпеня 1995 года. Выданне мяркуе, што гэта магло стаць нагодай для рэбрэндынгу. На сайце аператара вісіць банер, які кажа, што «Белтэлекаму» 30 гадоў і гэта «цудоўны момант для абнаўлення».

«Белтэлекам» купіць сродкі сачэння за сайтамі за $1,1 млн?
Па тэме
«Белтэлекам» купіць сродкі сачэння за сайтамі за $1,1 млн?
«Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 ці 4». У Мінсувязі расказалі пра новага мабільнага аператара ад «Белтэлекама»
Па тэме
«Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 ці 4». У Мінсувязі расказалі пра новага мабільнага аператара ад «Белтэлекама»

Читать на dev.by