Белыя хакеры зарабілі $730 000 на ўзломе Tesla і ўразлівасцях Safari, Chrome і Adobe

Падчас хакатона Pwn2Own хакеры зарабілі больш за $730 тысяч, выявіўшы ўразлівасці ў прадуктах ад Google, Apple, Microsoft, Adobe ls іншых кампаній.

Пакінуць каментарый

Каманда Synacktiv узламала электронны блок кіравання ў аўтамабілі Tesla, за што атрымала ўзнагароду ў памеры $200 тысяч і новы аўтамабіль Tesla Model 3. Раней каманда ўзломвала мадэм і інфармацыйна-забаўляльную сістэму электрамабіля. У 2022 годзе хакер-адзіночка знайшоў уразлівасці ў сістэмах Tesla: тады ён атрымаў аддалены кантроль над 25 машынамі ў 13 краінах.

Удзельнік хакатона Манфрэд Пол ажыццявіў аддаленае выкананне кода праз Safari ($60 тысяч), а таксама паказаў эксплойты ў Chrome і Edge ($42,5 тысячы). Хакер Сынхён Лі рэалізаваў эксплойт для Chrome пры дапамозе ўсяго адной памылкі ($60 тысяч). Абдулазіз Харыры знайшоў уразлівасць Adobe Reader, абышоў абмежаванні API і здзейсніў атаку з выкананнем кода.

Летась у рамках праграмы выяўлення памылак HackerOne былі выплачаныя $300 мільёнаў. Хакеры, якія дзейнічаюць па-за рамкамі закону, атрымалі на вірусах-вымагальніках больш за $1 мільярд.

Российские хакеры украли часть исходного кода Microsoft и продолжают атаки
По теме
Российские хакеры украли часть исходного кода Microsoft и продолжают атаки
Некалькі краін разбурылі інфраструктуру хакерскай групоўкі LockBit
Па тэме
Некалькі краін разбурылі інфраструктуру хакерскай групоўкі LockBit
Хакеры навучыліся ўзломваць смартфоны па гуку руху пальцаў
Па тэме
Хакеры навучыліся ўзломваць смартфоны па гуку руху пальцаў

Читать на dev.by