БЧ запартнёрылася з «Лабараторыяй Касперскага», каб больш не ўзламвалі

«Беларуская чыгунка» і расійская «Лабараторыя Касперскага» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйнай бяспекі. Пра гэта паведамляецца на сайце БЧ.

2 каментарыя

Бакі маюць намер рэалізоўваць сумесныя праекты ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і кібербяспекі, а таксама наладзіць абмен ведамі і практычным досведам. БЧ таксама атрымала статус афіцыйнага аўтарызаванага партнёра «Лабараторыі» на тэрыторыі Беларусі.

Паводле слоў начальніка БЧ Валерыя Вярэніча, чыгунка ўжо 20 гадоў выкарыстоўвае рашэнні «Лабараторыі Касперскага» для абароны ўласных інфармацыйных сістэм. Ён выказаў намер і далей развіваць супрацоўніцтва.

БЧ стала аб’ектам буйной кібератакі ў студзені 2022 года, напярэдадні расійскага ўварвання ва Украіну. Хактывісты атакавалі яе серверы, парушыўшы працу сэрвісаў і спыніўшы анлайн-продаж квіткоў.

У Беларусь зайшла яшчэ адна расійская ІБ-кампанія — яны ўжо кантралююць больш за палову рынку
Па тэме
У Беларусь зайшла яшчэ адна расійская ІБ-кампанія — яны ўжо кантралююць больш за палову рынку
У БелЖД сломалась система онлайн-бронирования билетов
Па тэме
У БелЖД сломалась система онлайн-бронирования билетов
Третий день «технического сбоя»: БЖД восстановила сервисы, но не все
Па тэме
Третий день «технического сбоя»: БЖД восстановила сервисы, но не все

Читать на dev.by