Бясконцы серыял нейрасетак забанілі праз трансгендарныя жарты
Twitch часова заблакаваў камедыйны серыял Nothing, Forever, які практычна цалкам генеруецца штучным інтэлектам, піша Vice. Прычынай сталі трансфобныя рэплікі.
У панядзелак на канале серыяла, створанага па матывах амерыканскага сіткама Seinfeld, з’явілася паведамленне пра тое, што ён «часова недаступны праз парушэнне Правілаў супольнасці або Умоў продажаў Twitch».
У абвестцы бан не канкрэтызуецца, але, як адзначае выданне, канал атрымаў яго пасля таго, як у нядзелю ў стрыме праскочылі трансфобныя і гамафобныя каментары.
Аўтары праекта адзначылі, што канал пакуль заблакаваны на 14 дзён. Яны падалі апеляцыю і абяцаюць расказаць гледачам, што вырашыць Twitch. Але незалежна ад зыходу плануюць аднавіць паказ і зрабіць так, каб падобнае не паўтарылася.
Серыял быў запушчаны ў снежні і мінулай пятніцы дасягнуў 15 тысяч аднамомантавых гледачоў.
Читать на dev.by