Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю пра блакаванне інтэрнэту ў часе выбараў, паведамляе агенцтва Белта.
— Многія, я чытаю, папісваюць, асабліва нашыя гэтыя ачумелыя за мяжой: «Вось, ён тут перад выбарамі, у выбары хоча закрыць інтэрнэт».
Я пачынаю абзвоньваць адказных асоб, сяброў урада: «Хлопцы, вы, можа, дзесьці чагосьці там языком ляпнулі?» — «Не. Мы не маем права». Я кажу: «Глядзіце, без майго ведама гэтага не рабіце», — сказаў Лукашэнка.
Ён сцвярджае, што ўлады «ніколі не думалі пра гэта».
— Хочаце ў інтэрнэце — сядзіце там. Тым больш 50% інтэрнэту, а можа, і больш, — гэта ж карысць, — дадаў Лукашэнка.
У лістападзе мінулага года на сустрэчы са студэнтамі ў МДЛУ Лукашэнка прыгразіў поўным адключэннем інтэрнэту ў Беларусі ў часе выбараў у выпадку паўтарэння падзей 2020 года.
У ноч на 10 студзеня ў Беларусі, паводле інфармацыі медыя, тэсціравалі блакаванне інтэрнэту. Карыстальнікі розных правайдараў скардзіліся на праблемы з доступам да YouTube. Таксама былі праблемы з доступам у TikTok і Telegram. Перад гэтым «Белтэлекам» анансаваў планавыя работы на сетцы перадачы даных ад поўначы да 7:30.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
мы верим верим. чесслова
Странное ощущение: я прочитал эту новость и будто отупел. Пойду полежу.
Я слышал от авторитетного источника(бабки в кедах на рынке), что в одной деревне у лежачего больного отключился байфлай с залой и через час он встал и пошел!
— Многие, я читаю, пописывают, особенно наши эти очумевшие за границей: «Вот, он тут перед выборами, в выборы хочет закрыть интернет».
Да фиолетово вообще :)
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
А кто у него "ведом"?