Не толькі прэзідэнты: Безас перакрыў кавалак Пятай авеню, каб пад'ёмным кранам падняць мэблю сабе ў кватэру

У канцы мая частка Пятай авеню — адной з самых вядомых вуліц свету ў цэнтры Манхэтэна — была перакрыта з-за буйной дастаўкі ў пентхаус заснавальніка Amazon Джэфа Безаса.

3 каментарыя

Відэа з’явілася ў TikTok. На ім нешта вялізнае і схаванае ад цікаўных вачэй гайдаецца на пад’ёмным кране, павольна падымаючыся ўверх. З іншых дэкарацый — стужка, агароджы, спецтэхніка, рабочыя і паліцыя.

@thompsonferrier_nyc

Jeff Bezos delivering furniture

♬ original sound — Thompson Ferrier

Як адзначае New York Post, тут на самым версе 24-павярховага будынка ў Безаса пяць апартаментаў, якія займаюць чатыры паверхі, коштам $119 млн.

Карыстальнікі ў каментарыях абурыліся тым, што дзеля камфорту мільярдэра заблакавалі вуліцу. Іншыя пачалі здагадвацца, што ж было «пад прыкрыццём». Сярод варыянтаў — джакузі і раяль. Трэція больш цікавіліся коштам гэтай прыемнасці і жартавалі пра спосаб дастаўкі — маўляў, гэта асаблівая падпіска Amazon для мільярдэраў. Выданне піша, што падобныя маніпуляцыі такіх кранаў могуць каштаваць ад $20 тысяч у дзень. Таксама для перакрыцця вуліц патрабуецца спецыяльны дазвол. Для Безаса гэта ў любым выпадку зусім капейкі, бо Bloomberg ацэньвае яго капітал у $234 млрд.

Некалькі гадоў таму ў нідэрландскім Ратэрдаме ледзь не разабралі гістарычны мост дзеля таго, каб пабудаваная па заказе Безаса яхта магла выйсці ў мора і адправіцца ў ЗША. Але мясцовыя жыхары далі адпор, і суднабудаўнічая кампанія адклікала заяўку.

Помните яхту Безоса, которую хотели закидать яйцами? Кажется, нидерландцы победили
Па тэме
Помните яхту Безоса, которую хотели закидать яйцами? Кажется, нидерландцы победили

Читать на dev.by