Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы. Што адбываецца

Чытачы dev.by заўважылі, што квіткі на цягнікі, якія ідуць з Мінска ў Калінінград, нечакана падаражэлі ў 2-3 разы. Калі раней за квіток у плацкарту або купэ трэба было аддаць ад 100 да 190 рублёў, то цяпер — ад 300 і да 700. 

Даведаліся, што здарылася.

6 каментарыяў

У боце падтрымкі БЧ пацвердзілі, што цэны на сайце pass.rw.by і ў мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік» актуальныя.

Тарыфы змяніліся 12 снежня, а «павышэнне кошту абумоўленае павышэннем тарыфаў пры перавозцы пасажыраў па тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі ў транзітных зносінах для ўсіх цягнікоў і вагонаў у міжнародных зносінах».

Квіткоў з Мінска ў Калінінград, як звычайна, няшмат: на 20 снежня мы знайшлі 9 купэйных па цане 588,28 рублёў і 2 — па 703,49 рубля. Квіткі на начныя цягнікі 31 студзеня раскупленыя, а на вячэрні ёсць 35 плацкартных коштам 291,39-296,11 рублёў і 8 купэйных — яны каштуюць 526,79 рублёў.

Квіткоў на цягнікі на пачатку студзеня амаль няма. 

Маршрут у Польшчу праз Калінінград і назад карыстаецца папулярнасцю ў многіх беларусаў. Чытачы прызнаваліся, што дабірацца аўтобусам «Мінск-Гданьск» вельмі доўга. І прасцей узяць білет на цягнік, а потым з Калінінграда — аўтобусам. Назад — тым жа шляхам.

«У Калінінградзе было непрыемнае пытанне». Як беларусы едуць дадому праз трэція краіны
Па тэме
«У Калінінградзе было непрыемнае пытанне». Як беларусы едуць дадому праз трэція краіны

Читать на dev.by