Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Крыптавалютная біржа Binance вырашыла купіць канкурэнта FTX

Мільярдэр Сэм Банкман-Фрыд прадае трэцюю паводле велічыні крыптабіржу ў свеце FTX найбуйнейшаму гульцу на рынку — Binance.

Пакінуць каментарый
Крыптавалютная біржа Binance вырашыла купіць канкурэнта FTX

Мільярдэр Сэм Банкман-Фрыд прадае трэцюю паводле велічыні крыптабіржу ў свеце FTX найбуйнейшаму гульцу на рынку — Binance.

Пра будучую ўгоду паведамілі адначасова Банкман і кіраўнік Binance Чанпэн Чжао. «Сёння днём FTX папрасіла нас дапамагчы. У іх сур’ёзны крызіс ліквіднасці», — напісаў Чанпэн. Фрыд паведаміў, што ў выніку ўгоды ўсе актывы кліентаў FTX будуць цалкам забяспечаныя. Таксама бізнэсовец абверг паведамленні пра канфлікт паміж Binance і FTX.

Раней 2 лістапада ў выданні Coindesk быў апублікаваны артыкул, у якім расказвалася, што мінімум 40% актываў трэйдынгавай кампаніі Банкмана-Фрыда Alameda Research прыпадае на нізкаліквідную крыптавалюту FTT, выпушчаную яго ж біржай FTX. Публікацыя адбілася на паводзінах інвестараў — пачаўся абвал каціровак.

Пасля гэтага Чанпэн Чжао абвясціў, што ліквідуе ўсе свае пазіцыі ў FTT на $580 мільёнаў, якія ўзніклі пасля таго, як кампанія Чанпэна прадала сваю долю FTX за $2,1 мільярда ў 2021 годзе. «Гэта проста кіраванне рызыкамі, здабыванне навукі з кейсу LUNA. Мы падтрымлівалі [FTX] раней, але не будзем гуляцца ў каханне пасля разводу. Мы не выступаем супраць нікога. Але мы не падтрымаем людзей, якія лабіруюць супраць іншых гульцоў за іх спінамі», — растлумачыў ён сваё рашэнне.

Нягледзячы на запэўненні Фрыда ў адсутнасці канфлікту, шматлікія публікацыі кажуць пра адваротнае. Адна з тэм, якая выклікае рознагалоссі паміж бізнэсоўцамі — гэта законапраект DCCPA, які называюць «забойцам дэцэнтралізаваных фінансаў» — ён прапануе жорстка зарэгуляваць крыптавалютны рынак, дэ-факта пазбавіўшы яго ўдзельнікаў ананімнасці. Фрыд актыўна лабіраваў прыняцце закона, Чанпэн заўжды выступаў заўзятым праціўнікам абмежаванняў.

У выніку каціроўкі FTT абваліліся на 30%, за мінулыя трое сутак інвестары вывелі з FTX $6 мільярдаў, праз некалькі гадзін пасля гэтага біржы абвясцілі пра ўгоду. Эксперты адзначаюць, што крызіс FTX — чацвёрты крыптавалютны крах сёлета: да гэтага былі кейсы Luna/UST, Celsius, Three Arrows Capital.

Усе яны адбываліся паводле падобнага сцэнара: інвестары даведваліся пра праблемы з ліквіднасцю крыптапраектаў і забіралі грошы. У выпадку FTX у «крызісе даверу» браў удзел яго прамы канкурэнт. Услед за FTT біткойн патаннеў на 17% разам з усімі асноўнымі крыптавалютамі. Угода між двума буйнымі гульцамі галіны можа непрадказальным чынам змяніць архітэктуру крыптарынку, адзначаюць аналітыкі.

Крыптабіржа Binance дапамагала Маску з купляй Twitter. Цяпер яна зоймецца ботамі ў сацсетцы
Крыптабіржа Binance дапамагала Маску з купляй Twitter. Цяпер яна зоймецца ботамі ў сацсетцы
Па тэме
Крыптабіржа Binance дапамагала Маску з купляй Twitter. Цяпер яна зоймецца ботамі ў сацсетцы
Яшчэ адная буйная крыптабіржа ўвяла абмежаванні для расійцаў
Яшчэ адная буйная крыптабіржа ўвяла абмежаванні для расійцаў
Па тэме
Яшчэ адная буйная крыптабіржа ўвяла абмежаванні для расійцаў
ЕС ацэніць крыптавалюты паводле энергаэфектыўнасці
ЕС ацэніць крыптавалюты паводле энергаэфектыўнасці
Па тэме
ЕС ацэніць крыптавалюты паводле энергаэфектыўнасці

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.