Крыптабіржа Binance дапамагала Маску з купляй Twitter. Цяпер яна зоймецца ботамі ў сацсетцы
Найбуйнейшая ў свеце крыптавалютная біржа пацвердзіла, што брала ўдзел у інвестыцыях па куплі Twitter Іланам Маскам.

Пра гэта расказаў заснавальнік праекта Чанпэн Чжао ў карпаратыўным лісце супрацоўнікам кампаніі. Паводле слоў Чанпэна, Binance хоча зрабіць унёсак у сумесную працу сацсетак і Web 3.0, «каб маштабаваць выкарыстанне крыпты і блакчэйну». Кампанія ўклала ў куплю $500 мільёнаў, але сам Чанпэн угодай не займаўся.
Таксама ўнутраная каманда спецыялістаў крыптабіржы зоймецца распрацоўкай стратэгіі, якая мае дапамагчы Маску рэалізаваць сваё бачанне далейшай працы Twitter. У першую чаргу каманда засяродзіцца на вызначэнні таго, чым блакчэйн і крыптавалюта могуць быць карыснымі ў функцыянаванні платформы.
Прадстаўнік Binance растлумачыў, што распрацоўка стратэгіі знаходзіцца на ранняй стадыі. Круг задач можа ўключаць распрацоўку блакчэйн-рашэнняў «для ліквідацыі некаторых праблем Twitter, такіх як распаўсюджванне ў апошнія гады бот-акаўнтаў». Раней Маск неаднаразова паказваў на значную колькасць ботаў у Twitter, удзельная вага якіх значна вышэйшая за адлюстраваную ў афіцыйнай справаздачнасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Наверное теперь бирже будет удобнее всякие pump & dump схемы проворачивать)
мир в кризисе, вокруг танки гусеницами лязгают, а они такие "купите коллекцию NFT обезьянок"...