«Птушка вызваленая»: Маск купіў Twitter і адразу ж звольніў гендырэктара і фінансавага дырэктара
Бізнэсмен звольніў генеральнага дырэктара Twitter Парага Агравала і фінансавага дырэктара Нэда Сегала.
Бізнэсмен звольніў генеральнага дырэктара Twitter Парага Агравала і фінансавага дырэктара Нэда Сегала.
Бізнэсмен звольніў генеральнага дырэктара Twitter Парага Агравала і фінансавага дырэктара Нэда Сегала.
Таксама звольненыя галоўны юрыст кампаніі Віджаю Гадэ і шэраг іншых топ-менеджараў. Агравал і Сегал выведзеныя са штаб-кватэры кампаніі ў Сан-Францыска. Кампенсацыя Агравала, паводле звестак СМІ, склала больш за $38 мільёнаў, Сегала — больш за $25 мільёнаў. CNBC паведамляе, што найбліжэйшымі месяцамі гендырэктарам стане сам Маск.
«Птушка вызваленая», — напісаў Маск у Twitter неўзабаве па куплі кампаніі. Маск стаў уладальнікам Twitter 27 кастрычніка, заплаціўшы за кампанію $44 мільярды. Суд вызначыў для бакоў дэдлайн па закрыцці ўгоды — 28 кастрычніка, у адваротным выпадку былі б прызначаныя слуханні паводле пазову кампаніі.
Таксама Маск апублікаваў зварот да рэкламадаўцаў, у якім заявіў, што вырашыў купіць кампанію не дзеля заробку, а таму што любіць чалавецтва і хоча «паспрабаваць дапамагчы» яму. «Дзеля будучыні цывілізацыі важна мець агульную лічбавую гарадскую плошчу, на якой можна абмяркоўваць шырокі спектр меркаванняў — разумна, не звяртаючыся да гвалту», — заявіў бізнэсмен.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.