Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Gero, які змагаецца са старэннем, атрымаў яшчэ $6 млн. Галоўны інвестар зноў Мельнічак

Бо гэта «галоўная праблема чалавецтва».

5 каментарыяў

Бо гэта «галоўная праблема чалавецтва».

Біятэх-стартап Gero, які займаецца праблемамі старэння і хранічных захворванняў, падняў $6 млн долараў у рамках раўнда серыі А. У выніку агульны аб’ём інвестыцый у Gero склаў 20 мільёнаў долараў.

Грошы дазволяць Gero працягнуць працу над прэпаратамі ад узроставых захворванняў, павялічыць даследчую каманду і пашырыць сваю прысутнасць у ЗША.

Раўнд узначаліла Melnichek Investments — кіпрская венчурная кампанія Юрыя і Ганны Мельнічкаў. Раней Юрый Мельнічак ужо інвеставаў у Gero: так, у 2020 годзе яго венчурны фонд Bulba Ventures стаў лід-інвестарам раўнда на 2,2 млн долараў. Сам Мельнічак тады ўвайшоў у савет дырэктараў Gero.

— Старэнне — гэта галоўная праблема чалавецтва, — патлумачыў dev.by сваю ўвагу да праекта Юрый Мельнічак. — Ад старэння і ўзроставых захворванняў памірае больш людзей, ніж ад усіх іншых прычын, уключаючы войны, голад, забойствы.

У гэты раз, акрамя Melnichek Investments, у раўндзе ўзялі ўдзел кам’юніці па падтрымцы даследаванняў у галіне даўгалецця VitaDAO, сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер ды іншыя.

Gero — стартап, заснаваны ў 2012 годзе біяфізікам, выпускніком МФТІ Пятром Федзічавым, які захацеў «узламаць» старэнне з дапамогай камбінацыі метадаў, запазычаных з фізікі, і магчымасцяў AI. Цяпер кампанія месціцца ў Сінгапуры, Федзічаў — генеральны дырэктар Gero. 

Каманда зыходзіць з таго, што старэнне — гэта не непазбежная частка чалавечага існавання, а, хутчэй, вылечны стан, якім можна маніпуляваць, запавольваць або нават спыняць з дапамогай сучасных тэхналогій.

У 2022 годзе Gero стала партнёрам Pfizer. Фармкампанія заявіла пра намер прымяняць AI-распрацоўкі Gero ў пошуку тэрапеўтычных мішэняў для фібразуючых захворванняў.

Bulba Ventures против морщин. Новый стартап в портфеле инвесткомпании — Gero борется со старением
Bulba Ventures против морщин. Новый стартап в портфеле инвесткомпании — Gero, борется со старением
По теме
Bulba Ventures против морщин. Новый стартап в портфеле инвесткомпании — Gero, борется со старением
Bulba Ventures инвестировал в стартап Gero. Мельничек вошёл в совет директоров
Bulba Ventures инвестировал в стартап Gero. Мельничек вошёл в совет директоров
По теме
Bulba Ventures инвестировал в стартап Gero. Мельничек вошёл в совет директоров
Стартап с инвестициями Мельничка нашёл лекарства которые могут помочь от коронавируса
Стартап с инвестициями Мельничка нашёл лекарства, которые могут помочь от коронавируса
По теме
Стартап с инвестициями Мельничка нашёл лекарства, которые могут помочь от коронавируса
Стартап з інвестыцыямі Мельнічка запартнёрыўся з Pfizer
Стартап з інвестыцыямі Мельнічка запартнёрыўся з Pfizer
Па тэме
Стартап з інвестыцыямі Мельнічка запартнёрыўся з Pfizer

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

krontill
krontill Front-end в Itransition
0

Интересно узнать есть ли у них уже хоть какой-то результат в борьбе со старением

2

Конечно. Основатели уже купили пару вилл на берегу моря, на старость.

0

Поставьте для них песню Г.Лепса "За..... .ожи"

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
1

Старение и смерть это истинное благословение человечества, во всяком случае на текущем этапе развития. Страшно подумать, что было бы, стань "вожди" бессмертными. Не уверен что даже демократии удержались бы от соблазна превратиться в тоталлиторизм з бессмертной элитой.

krontill
krontill Front-end в Itransition
1

Бессмертным вождям, как и смертным, можно иногда помогать выходить на пенсию или переезжать в Ростов ;)