У ІТ і сувязі праз пяць гадоў «памірае» амаль палова адкрытых кампаній
Белстат палічыў узровень «выжывальнасці» кампаній у розных галінах. Выявілася, у сферы ІТ і сувязі праз пяць гадоў «памірае» амаль палова адкрытых кампаній.
Белстат палічыў узровень «выжывальнасці» кампаній у розных галінах. Выявілася, у сферы ІТ і сувязі праз пяць гадоў «памірае» амаль палова адкрытых кампаній.
Белстат палічыў узровень «выжывальнасці» кампаній у розных галінах. Выявілася, у сферы ІТ і сувязі праз пяць гадоў «памірае» амаль палова адкрытых кампаній.
Па выніках 2023 года Белстат налічыў у Беларусі амаль 107 тысяч актыўных кампаній ва ўсіх галінах.
У ІТ і сувязі ў 2023 годзе было больш за 4 тысячы такіх бізнэсаў, або 3,8% ад агульнай колькасці. Па колькасці актыўных кампаній сектар «інфармацыя і сувязь» заняў 9 месца сярод асноўных відаў дзейнасці.
За мінулы год у Беларусі з’явілася больш за 10,5 тыс. новых («народжаных») прадпрыемстваў. Гэта новыя кампаніі, у якіх з’явіліся наёмныя работнікаў і (або) абарот, якія перавышаюць нулявое значэнне.
У ІТ і сувязі такіх кампаній выявілася каля 340, або 3,2% ад агульнай колькасці. Па гэтым паказчыку сектар «інфармацыя і сувязь» таксама быў на 9 месцы сярод асноўных відаў дзейнасці.
Таксама Белстат палічыў «узровень нараджальнасці» кампаній у розных сектарах за апошнія 9 гадоў (ад 2015 года).
Мяркуючы з даных афіцыйнай статыстыкі, ад 2015 года ў ІТ-сектары назіраўся ўсплёск з’яўлення новых бізнэсаў, якія не проста рэгістраваліся юрыдычна, але і развіваліся (пашыралі штаты, атрымлівалі выручку).
Пік прыйшоўся на 2018 год: суадносіны новых ІТ-кампаній да колькасці ўжо дзейных (актыўных) былі рэкорднымі — 20,6%.
Але ўжо ад 2019 года сітуацыя пачала мяняцца. А апошнія два гады (2022 і 2023) былі самымі правальнымі.
Верагодна, гэта ў тым ліку звязана з рэлакейтам (сыходам) ІТ-бізнэсаў з краіны. Хутчэй за ўсё скарацілася не толькі колькасць новых ІТ-кампаній, але і ў цэлым колькасць актыўных.
Яшчэ ў 2020 годзе кампаніі ІТ і сувязі лічыліся самымі «выжывальнымі» сярод усіх бізнэсаў. Менавіта ў гэтым сектары быў самы высокі паказчык на працягу пяці гадоў — большы за 60%. То-бок праз пяць гадоў ад моманту адкрыцця 60% кампаній працягвалі актыўную дзейнасць, «памірала» менш за 40% ІТ-бізнэсаў.
Але за апошнія тры гады сітуацыя памянялася. Паводле звестак Белстата, у ІТ і сувязі «выжывае» ўжо менш за 53% кампаній. Прынамсі пра гэта сведчыць статыстыка за апошнія пяць гадоў. З 700+ новых кампаній, адкрытых у 2018 годзе, да 2023 года «выжыла» толькі 300+ кампаній.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
это рывок или прорыв?
А средняя коммуналка 300 евро - это рывок или прорыв? А трасса Варшава-Познань за 110 злотых - это рывок или прорыв?
И какой вывод? Поляки не пользуются водой и электричеством? Не ездят в Варшаву из Познани?
А самок главное, каким боком это к статье?
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Оптимистично.
В кремниевой долине 90% стартапов умирает в первый год. Это рывок или прорыв?
В Польше неизвестно сколько чего и в какой срок умирает - демократическим избирателям эта информация не нужна считают демократически избранные правители ... Это рывок или прорыв?