Эканамісты папярэдзілі, што ШІ-скарачэнні могуць загнаць бізнес у пастку, з якой не выберуцца нават разумныя CEO
Кампаніі, якія замяняюць людзей штучным інтэлектам, рызыкуюць запусціць працэс уласнага знішчэння, падарваўшы спажывецкі попыт. Да такой высновы прыйшлі эканамісты Уортанскай школы бізнесу Джэры Цукалас і Брэт Фалк у даследаванні «Пастка ШІ-скарачэнняў».
Кампаніі, якія замяняюць людзей штучным інтэлектам, рызыкуюць запусціць працэс уласнага знішчэння, падарваўшы спажывецкі попыт. Да такой высновы прыйшлі эканамісты Уортанскай школы бізнесу Джэры Цукалас і Брэт Фалк у даследаванні «Пастка ШІ-скарачэнняў».
У гонцы за аўтаматызацыяй CEO становяцца закладнікамі класічнай «дылемы зняволенага». Нават калі асобны менеджар разумее, што масавыя звальненні забіваюць купляльную здольнасць рынку, у яго няма выбару: ва ўмовах канкурэнцыі выйграе той, хто ўкараняе тэхналогіі хутчэй.
«Галоўнае пытанне, на якое мы хацелі адказаць: хто будзе купляць тавары і паслугі, калі ўсіх аўтаматызуюць і заменяць робатамі? Што б вы ні рабілі і што б ні рабілі іншыя кампаніі, вашай лепшай стратэгіяй застаецца максімальнае ўкараненне гэтай тэхналогіі», — адзначыў Цукалас у нядаўнім выпуску падкаста New Normal.
Эканамічныя інстытуты падліваюць алею ў агонь. У ліпеньскай справаздачы Сусветнага эканамічнага форуму гаворыцца, што традыцыйныя праграмы перакваліфікацыі супрацоўнікаў не паспяваюць за тэмпамі ШІ-трансфармацыі. Перавучваць масы становіцца проста эканамічна нерэалістычна — праца мяняецца хутчэй, чым чалавек паспявае засвоіць новыя навыкі.
«Сусветная дыскусія пра ШІ і будучыню сферы працы апошнія дзесяць гадоў задае няправільнае пытанне. Мы пастаянна пытаемся, якія прафесіі выжывуць. Нам варта спытаць, ці з’яўляецца сама „праца“ правільнай адзінкай аналізу ўвогуле. Пераход ад паняцця „праца“ да „сродкаў для існавання“ — гэта структурны выбар паміж эканомікай, якая выкарыстоўвае людзей, і эканомікай, якая іх падтрымлівае», — гаворыцца ў працы эканамістаў.
Спадзявацца, што бізнес сам праявіць свядомасць і спыніць скарачэнні, дарэмна. Навукоўцы прапануюць рэгуляваць рынак дзяржаўнымі мерамі: уводзіць падатак на замену штату ШІ-сістэмамі ці наадварот субсідаваць кампаніі, якія захоўваюць працоўныя месцы.
Маштаб праблемы пацвярджаюць і лічбы СЭФ. Калі ўявіць працоўную сілу планеты ў выглядзе групы са 100 чалавек, то да 2030 года 59 запатрабуюць поўнай перакваліфікацыі, а 11 наогул не змогуць атрымаць дапамогу. У рэальным свеце гэта больш за 120 млн спецыялістаў, якія знаходзяцца ў зоне прамой рызыкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.