Расійскія смартфоны сталі кепска вызначаць геапазіцыю. Прычынай аказалася блакаванне A-GPS
Карыстальнік «Хабра» пад нікам KorDen32 высветліў, чаму на працягу некалькіх месяцаў у расійскіх карыстальнікаў адбываюцца перабоі ў працы GPS.

Карыстальнік заўважыў, што праблема закранае прылады, аснашчаныя працэсарамі або GPS-чыпамі Qualcomm. Таксама аналагічныя абмежаванні закранулі MediaTek. Аўтар удакладняе, што чыпы атрымліваюць інфармацыю пра месцазнаходжанне з даменаў, якія належаць гэтай кампаніі, праз інтэрнэт, а не наўпрост са спадарожнікаў. Гэта паскарае геапазіцыянаванне і робіць яго дакладнейшым.
Блогер дадаў, што фармат А-GPS з’яўляецца прапрыетарным і належыць кампаніі, таму немагчыма атрымліваць гэтыя даныя аднекуль яшчэ. Час пачатку блакіроўкі Qualcomm невядомы, бо кампанія афіцыйна не заяўляла пра гэта. Спадарожнікавая навігацыя ў Расіі працягвае працаваць, але без А-GPS падключэнне да спадарожнікаў займае значна больш часу, а хібнасць пры вызначэнні месцазнаходжання нашмат вышэйшая.
Адзначаецца, што праблема не закранае гаджэтаў вытворцаў, якія праксіруюць даныя А-GPS на ўласных серверах, не заблакаваных у Расіі. Карыстальнікі прапанавалі ўзброіцца іншымі DNS-серверамі або выкарыстоўваць VPN у часе працы з навігацыяй.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.