Reuters: праграмны распрацоўшчык SAP не можа сысці з Расіі, пакуль не знайшоў пакупнікоў на свой бізнэс
Кампанія не сыдзе з Расіі да канца года, як планавала, бо не знайшла пакупніка на свае падраздзяленні ў краіне.

Паводле даных Reuters, SAP закрыла цэнтры апрацоўкі даных, таксама спынілі працу воблачныя сэрвісы кампаніі ў Расіі, аднак у кампаніі да гэтага часу застаюцца гадавыя кантракты на тэхнічнае абслугоўванне бізнэсу. У выпадку разрыву пагадненняў SAP сутыкнецца з юрыдычнымі наступствамі.
Крыніцы агенцтва пацвердзілі, што супрацоўнікі мясцовага падраздзялення SAP — SAP CIS — могуць несці асабістую адказнасць за парушэнні кантракта. Пры гэтым кампанія публічна заявіла пра намер згарнуць бізнэс у Расіі як мага хутчэй, аднак гэта не дазваляюць зрабіць «нядаўнія змены ў заканадаўстве краіны». Пра якія менавіта змяненні вядзецца гаворка, не паведамляецца.
Раней у красавіку SAP абвясціла пра сыход з расійскага рынку і спыненне падтрымкі лакальных прадуктаў. Сярод кліентаў распрацоўшчыка былі «Сбер», «Газпрам» і іншыя буйныя кампаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.