Bloomberg: AirPods пачнуць перакладаць размовы ў рэжыме рэальнага часу

Кампанія плануе ўкараняць функцыю перакладу ў рэжыме рэальнага часу ў свае бесправадныя навушнікі AirPods. Чакаецца, што сэрвіс стане даступны ў рамках абнаўлення ПЗ, звязанага з выхадам iOS 19 ужо сёлета.

1 каментарый

Паводле звестак журналіста Bloomberg Марка Гурмана, Apple распрацоўвае функцыю, якая дазволіць AirPods перакладаць размовы з адной мовы на іншую. Гэтая функцыя будзе шчыльна інтэграваная з iOS 19 і будзе прадстаўленая ў абнаўленні ПЗ AirPods, запланаваным на другую палову 2025 года.

iPhone будзе перакладаць гаворку карыстальніка на іншую мову і перадаваць пераклад у навушнікі AirPods на яго роднай мове, і наадварот. Такім чынам, калі чалавек, напрыклад, размаўляе па-японску, iPhone перакладзе яго словы на англійскую і адправіць пераклад у AirPods карыстальніка, які гаворыць па-англійску. У адказ, калі англамоўны карыстальнік будзе размаўляць, яго iPhone перакладзе яго прамову на японскую і прайграе яе ўслых.

Bloomberg адзначае, што Apple ужо прапаноўвае аплікацыю Translate на iPhone з 2020 года, якая дазваляе перакладаць тэкст і гаворку. Укараненне гэтай функцыі непасрэдна ў AirPods значна спросціць працэс моўнага абмену. Раней Google прадставіла такую магчымасць у сваіх першых Pixel Buds яшчэ ў 2017 годзе, а пазней пашырыла яе ў Pixel Buds Pro у 2022 годзе.

Apple просіць усіх тэрмінова усталяваць абнаўленне бяспекі
Па тэме
Apple просіць усіх тэрмінова усталяваць абнаўленне бяспекі
Apple рыхтуе маштабнае абнаўленне інтэрфейсу для iPhone, iPad і Mac
Па тэме
Apple рыхтуе маштабнае абнаўленне інтэрфейсу для iPhone, iPad і Mac

Читать на dev.by