Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Bloomberg Alphabet плануе адкрыць новы офіс у Індыі на 20 тысяч супрацоўнікаў — усё з-за візавай палітыкі ЗША

Alphabet рыхтуе маштабнае пашырэнне ў Індыі на фоне ўзмацнення візавай палітыкі ЗША. Кампанія разглядае магчымасць заняць каля 220 тысяч кв. м. офісных плошчаў у Бангалоры — тэхналагічнай сталіцы краіны.

Пакінуць каментарый

Паводле крыніц Bloomberg, Google ужо арандавала адну вежу ў комплексе Alembic City (60 тысяч кв. м.) і атрымала апцыёны яшчэ на дзве. Першая з іх адкрыецца ў бліжэйшыя месяцы, будаўніцтва астатніх завершыцца ў наступным годзе. Калі Alphabet скарыстаецца ўсімі апцыёнамі, кампус зможа змясціць да 20 тысяч супрацоўнікаў — гэта больш чым удвая павялічыць бягучы штат кампаніі ў Індыі, які зараз складае каля 14 тысяч чалавек з 190 тысяч па свеце ў цэлым. У самой кампаніі пацвердзілі арэнду адной вежы, але не пракаментавалі планы па астатніх плошчах.

Пашырэнне адбываецца на фоне абмежаванняў, уведзеных адміністрацыяй Дональда Трампа. Рэзкае павышэнне збораў за рабочыя візы H-1B ўскладняе наём замежных спецыялістаў у ЗША. У выніку тэхкампаніі актыўней наймаюць супрацоўнікаў па-за межамі краіны, і Індыя робіцца адным з ключавых напрамкаў, асабліва ў сферы ШІ.

Google не адзіная. OpenAI і Anthropic нядаўна адкрылі офісы ў Індыі, а Anthropic прызначыла былога топ-менеджара Microsoft Ірыну Гош кіраваць мясцовым падраздзяленнем. Па ацэнцы галіновай асацыяцыі Nasscom, да 2030 года так званыя global capability centers — глабальныя хабы, кіраваныя транснацыянальнымі карпарацыямі з самых розных галін ад айцішнай да рытэйла і фінансаў — у Індыі будуць забяспечваць занятасць 2,5 млн чалавек супраць 1,9 млн сёння. Прычым многія такія цэнтры сканцэнтраваны на ШІ-прадуктах і інфраструктуры.

Для Alphabet Індыя важная не толькі як крыніца інжынерных кадраў, але і як хутка растучы рынак: штогод дзясяткі мільёнаў новых карыстальнікаў выходзяць у інтэрнэт і становяцца патэнцыйнай аўдыторыяй для ШІ-сэрвісаў. За апошні год сукупная колькасць супрацоўнікаў Google, Microsoft, Amazon, Apple, Meta і Netflix у Індыі вырасла на 16% — максімальны прырост за тры гады. Па словах аналітыкаў, змены ў іміграцыйнай палітыцы ЗША прымусілі тэхгігантаў перагледзець свае кадравыя стратэгіі на карысць Індыі.

ЗША больш не прыярытэт для IBM: кампанія загадала наймаць толькі ў Індыі і падладжвае мітынгі пад мясцовых супрацоўнікаў

Па тэме

Трамп ввёл сбор в $100 000 за рабочие визы США для иностранцев

Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай

Найбуйнейшы еўрапейскі стартап плануе размясціць 40% глабальнага штату ў Індыі да канца года

3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.