Bloomberg: Apple Car можа выйсці не раней за 2026 год без аўтапілота
Кампанія плануе выпусціць свой першы аўтамабіль да 2026 года. Яго цана складзе менш за $100 тысяч праз адмову ад цалкам аўтаномнай сістэмы кіравання.

Паводле даных Bloomberg, Apple планавала стварыць аўтамабіль, які будзе падобны да мінівэна Canoo Lifestyle Vehicle. У ім пасажыры маглі б сядзець тварам адно да аднаго, аднак гэты праект быў закрыты. Крыніца агенцтва растлумачыла, што цяпер цалкам самакіравальны аўтамабіль, які не мае стырна і педаляў, не можа быць рэалізаваны з існымі тэхналогіямі.
Цяперашняя распрацоўка будзе мець больш традыцыйны дызайн з сядзеннем кіроўцы, стырном і педалямі. Паўнавартаснага аўтапілота можа не быць у камплектацыі. Праект знаходзіцца на стадыі «папярэдняга прататыпа». Распрацоўка праекта можа завяршыцца не раней за канец 2024 года, у 2025 годзе чакаюцца выпрабаванні мадэлі. Раней сцвярджалася, што цана аўтамабіля складзе $120 тысяч.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.