Bloomberg: Apple пачне вырабляць уласныя дысплеі для мабільных прылад
Кампанія плануе выкарыстоўваць экраны для мабільных прылад уласнай вытворчасці замест тых, што пастаўляюць Samsung і LG.

Паводле звестак Bloomberg, пераход на ўласныя дысплеі адбудзецца ў 2024 годзе. Такім чынам Apple хоча знізіць залежнасць ад сваіх партнёраў. Крыніцы выдання сцвярджаюць, што першымі новыя экраны атрымаюць прылады Apple Watch. Таксама кампанія плануе перайсці з тэхналогіі OLED на microLED.
Затым Apple плануе выкарыстоўваць новыя экраны і на іншых сваіх прыладах, уключна з iPhone. Дысплеі новага пакалення забяспечваюць больш яркія і насычаныя колеры, а таксама магчымасць бачыць пад вуглом, адзначае выданне. Першыя прылады з дысплеямі кампаніі могуць паступіць у продаж ужо ў 2025 годзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
главный вопрос где планируют производить? Так же как LG и Samsung в Китае?