Bloomberg: Apple перанесла выпуск MR-акуляраў праз дарагоўлю і тэхнічныя праблемы

Кампанія вырашыла адкласці прэзентацыю лёгкіх акуляраў дапоўненай рэальнасці, рэліз якіх быў назначаны на 2023 год.

Пакінуць каментарый

Паводле даных Bloomberg, прычынай пераносу рэліза з’яўляюцца тэхнічныя праблемы. Замест гэтага Apple засяродзіцца на распрацоўцы таннейшай версіі гарнітуры змешанай рэальнасці, якая можа выйсці ў 2024–2025 гадах. Яна будзе абсталяваная дысплеямі для стварэння віртуальнага асяроддзя і камерамі для імітацыі эфекту дапоўненай рэальнасці.

Гаджаты будуць каштаваць каля $3000. Высокая цана звязаная з выкарыстаннем найноўшых дысплеяў з высокай разрознасцю, усталяваннем больш як дзесяці камер, датчыкаў для вызначэння кірунку позірку, а таксама працэсара M2 і спецыяльнага чыпа для апрацоўкі візуальных эфектаў.

У наступных версіях кампанія плануе выкарыстоўваць менш дарагія чыпы, як у iPhone, каб знізіць кошт прылад да $1500. З дапамогай лёгкіх акуляраў карыстальнік зможа бачыць уваходныя паведамленні, пракладаць маршруты на карце, здзяйсняць тэлефанаванні і рабіць фатаграфіі.

Apple паказала новыя MacBook Pro з працэсарамі M2
Па тэме
Apple паказала новыя MacBook Pro з працэсарамі M2
Расійская ФАС аштрафавала Apple на $17 млн праз забарону альтэрнатыўных спосабаў аплаты
Па тэме
Расійская ФАС аштрафавала Apple на $17 млн праз забарону альтэрнатыўных спосабаў аплаты
Apple запатэнтавала ахоўнае пакрыццё для складанай прылады
Па тэме
Apple запатэнтавала ахоўнае пакрыццё для складанай прылады

Читать на dev.by