Bloomberg: Apple пакажа новыя iPad і MacBook Air
Кампанія плануе выпусціць новыя версіі планшэтаў, а таксама ноўтбука MacBook Air вясной гэтага года.
Кампанія плануе выпусціць новыя версіі планшэтаў, а таксама ноўтбука MacBook Air вясной гэтага года.
Кампанія плануе выпусціць новыя версіі планшэтаў, а таксама ноўтбука MacBook Air вясной гэтага года.
Паводле даных журналіста Bloomberg Марка Гурмана, Apple пакажа навінкі ў сакавіку-красавіку і затым засяродзіцца на падрыхтоўцы да штогадовай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў WWDC, якая пройдзе ў чэрвені.
Наступная версія iPad Air будзе даступная ў дзвюх версіях: з дысплэямі 10,9 і 12,9 цаляў. Ніякіх сур’ёзных змен у дызайне не чакаецца. Планшэты будуць аснашчаныя фірмовым чыпам M2, за кошт гэтага павысіцца прадукцыйнасць прылад. Таксама ў гаджатаў з’явіцца новая камера і падтрымка Wi-Fi 6E і Bluetooth 5.3.
iPad Pro будзе даступны ў версіях з дысплэямі 11 і 13 цаляў. Гэтая мадэль стане першым планшэтам Apple з экранам OLED. Тэхналогія забяспечвае вышэйшую яркасць і кантраснасць, а таксама зніжае энергаспажыванне ў параўнанні з ВК-панэлямі. OLED-панэлі ўжо прымяняюцца ў iPhone і Apple Watch.
Мадэль Pro падтрымлівае ProMotion, гэта дазваляе змяняць частату абнаўлення ад 24 да 120 Гц. OLED-тэхналогія знізіць частату абнаўлення да 10 Гц і ніжэй, што павысіць аўтаномнасць прылады. Новая версія планшэта атрымае чып M3, а таксама падтрымку бесправадной зарадкі MagSafe і абноўленую клавіятуру Magic Keyboard.
Гурман мяркуе, што Apple можа таксама выпусціць некалькі версій MacBook Air з M3. Хутчэй за ўсё, гэта будуць 13- і 15-цалёвыя ноўтбукі. Наяўнасць прадукцыйнага працэсара забяспечыць апаратную трасіроўку прамянёў і палепшыць рэндэрынг графікі ў гульнях. У дызайне ніякіх сур’ёзных змен не прадбачыцца, верагодна, камп’ютар атрымае падтрымку тэхналогіі Wi-Fi 6E.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.