Bloomberg: Apple дазволіць усталёўваць праграмы ў абыход App Store у iOS 17
Журналіст Bloomberg Марк Гурман паведамляе, што Apple зменіць палітыку крамы праграм праз новы закон ЕС.

Паводле даных журналіста, кампанія будзе выконваць прыняты еўрапейскім парламентам закон аб абароне даных карыстальнікаў. Дакумент абавязвае Apple і Google дазволіць усталёўку праграм на смартфоны з іншых крыніц. Абыход App Store дазволіць распрацоўшчыкам не плаціць камісіі ў памеры 15-30%.
Да канца незразумела, як менавіта будзе працаваць усталёўка праграм з іншых крыніц. Магчыма, што Apple будзе абмяжоўваць гэтую функцыю і дазволіць усталёўку толькі папярэдне ўхваленых праграм. Афіцыйна пра абнаўленні маюць расказаць на канферэнцыі WWDC 2023, якая пройдзе ад 5 да 9 чэрвеня.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.