Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Попыт на камп’ютары Apple абрынуўся на 40% за год

Паводле ацэнак аналітыкаў IDC, сусветныя продажы персанальных камп’ютараў у 1 квартале 2023 года ўпалі на 29% у параўнанні з аналагічным перыядам годам раней. Больш за ўсіх сярод пяці топавых вендараў пацярпела Apple.

2 каментарыя

У «яблычнай» кампаніі зніжэнне склала 40,5% год да года. Астатнія вытворцы — Lenovo, HP, Dell і Asus — зафіксавалі падзенне ў дыяпазоне 24-31%.

Да падзення продажаў прывёў нізкі попыт, залежы тавару на складах, а таксама пагаршэнне макраэканамічнай сітуацыі ў свеце.

Спецыялісты IDC адзначаюць, што нягледзячы на вялікія зніжкі і распродажы негатыўная тэндэнцыя на рынку можа захавацца да сярэдзіны года і нават трэцяга квартала. У 2024 годзе многае будзе залежаць ад стану эканомікі: у выпадку росту карыстальнікі, адукацыйныя ўстановы і кампаніі пачнуць ахвотна абнаўляць старыя гаджаты.

Гендырэктар Huawei: смартфоны Apple горшыя па якасці
Гендырэктар Huawei: смартфоны Apple горшыя па якасці
Па тэме
Гендырэктар Huawei: смартфоны Apple горшыя па якасці
Амерыканец з дапамогай AirTag адсачыў сваю машыну і забіў згоншчыка
Амерыканец з дапамогай AirTag адсачыў сваю машыну і забіў згоншчыка
Па тэме
Амерыканец з дапамогай AirTag адсачыў сваю машыну і забіў згоншчыка

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

И совершенно ожидаемо.

1

только на барахолках теперь продаются все эти новейшие макбуки от уволенных индусов