Bloomberg: Apple выпусціць адразу дзве мадэлі AirPods 4

Кампанія плануе выпусціць новыя навушнікі чацвёртага пакалення, якія заменяць існыя мадэлі AirPods 2 і AirPods 3.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак журналіста Bloomberg Марка Гурмана, новая мадэль мае замяніць адразу дзве папярэднія. Базавая версія навінкі заменіць AirPods 2, а мадэль сярэдняга класа — AirPods 3. Абедзве мадэлі атрымаюць падобны дызайн, але палепшаная версія будзе мець актыўнае прыглушэнне шуму. Пры гэтым мадэль AirPods 3 Pro не будзе абноўленая да канца гэтага года.

Паводле слоў інсайдара, AirPods 4, хутчэй за ўсё, будуць падтрымліваць раздым USB-C, у базавай версіі не будзе бесправадной зарадкі. Сама назва навушнікаў — папярэдняя, падчас распрацоўкі стваральнікі могуць яе памяняць.

AirPods 2 былі запушчаныч на пачатку 2019 года і дагэтуль застаюцца самым даступным варыянтам навушнікаў Apple для карыстальнікаў — па цане каля $90. AirPods 3 паступілі ў продаж у кастрычніку 2021 года і атрымалі падтрымку прасторавага гуку, сэнсары на ножках навушнікаў і магчымасць зарадкі праз Apple Watch. Трэцяя мадэль прадаецца па цане $179.

Apple забараніла беларускім і расійскім распрацоўшчыкам рэкламу ў App Store
Па тэме
Apple забараніла беларускім і расійскім распрацоўшчыкам рэкламу ў App Store
Apple открыла доступ к NFC сторонним разработчикам
По теме
Apple открыла доступ к NFC сторонним разработчикам
Apple прыгразіла выдаліць Patreon з App Store
Па тэме
Apple прыгразіла выдаліць Patreon з App Store
Apple пригрозила удалить Patreon из App Store
По теме
Apple пригрозила удалить Patreon из App Store

Читать на dev.by