Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Bloomberg: Binance думае адмовіцца ад аперацый з фірмамі з ЗША

Кампанія Binance Holdings Ltd., аператар крыптавалютнай платформы, думае пра спыненне аперацый з партнёрамі з ЗША.

Пакінуць каментарый
Bloomberg: Binance думае адмовіцца ад аперацый з фірмамі з ЗША

Кампанія Binance Holdings Ltd., аператар крыптавалютнай платформы, думае пра спыненне аперацый з партнёрамі з ЗША.

Паводле даных крыніцы Bloomberg, гаворка вядзецца ў тым ліку пра банкі і пасярэдніцкія структуры. Такія планы паўсталі ў сувязі з ціскам з боку органаў-рэгулятараў ЗША, што ўзмацняецца. Падставай сталася забарона ўладаў на выпуск стэйблкойна Binance USD, а таксама пільная ўвага да платформы рэгулятараў, у тым ліку Камісіі па каштоўных паперах і біржах, Міністэрства юстыцыі ды іншых.

Пра магчымае скарачэнне актыўнасці на рынку ЗША заявіў гендырэктар Binance Чанпэн Чжаа. «Улічваючы рэгулятыўную нявызначанасць на некаторых рынках, якая захоўваецца, мы будзем разглядаць іншыя праекты ў гэтых юрысдыкцыях, каб нашыя карыстальнікі былі абароненыя ад любой неапраўданай шкоды», — заявіў ён.

Цяпер Binance Holdings займаецца пераацэнкай венчурных інвестыцый у ЗША. Кампанія разглядае магчымасць дэлістынгу токенаў з любых амерыканскіх праектаў, уключна са стэйблкойнам USD Coin. Аднак кампанія Binance.US, якая займаецца абслугоўваннем кліентаў у ЗША, заявіла, што не збіраецца сыходзіць з краіны. Раней платформа крыптакрэдыту Nexo Inc. абвясціла пра планы паэтапнага спынення паслуг на амерыканскім рынку пасля забароны на яе дзейнасць у краіне.

Інвестары Binance за суткі вывелі больш за $1 млрд з крыптабіржы
Інвестары Binance за суткі вывелі больш за $1 млрд з крыптабіржы
Па тэме
Інвестары Binance за суткі вывелі больш за $1 млрд з крыптабіржы
Reuters: Binance правяла аперацый па адмыванні грошай на $10 млрд сёлета
Reuters: Binance правяла аперацый па адмыванні грошай на $10 млрд сёлета
Па тэме
Reuters: Binance правяла аперацый па адмыванні грошай на $10 млрд сёлета
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX
Па тэме
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.