Bloomberg: iPhone 15 выйдзе з найбуйнейшымі абнаўленнямі за тры гады
Дызайнеры кампаніі імкнуцца цалкам пазбавіцца ад рамкі для смартфона, пакінуўшы толькі адзін экран.
Дызайнеры кампаніі імкнуцца цалкам пазбавіцца ад рамкі для смартфона, пакінуўшы толькі адзін экран.
Дызайнеры кампаніі імкнуцца цалкам пазбавіцца ад рамкі для смартфона, пакінуўшы толькі адзін экран.
Паводле даных журналіста Bloomberg Марка Гурмана, у стандартных мадэлях iPhone 15 заменяць выраз на Dynamic Island, а дысплэі Pro і Pro Max будуць вырабленыя з дапамогай новай тэхналогіі: ліццё пры нізкім ціску, або LIPO (low-injection pressure over-molding). Яна паменшыць памер рамкі вакол дысплея да 1,5 міліметра (пры сучасных 2,2 міліметра). Гэтую тэхналогію ўпершыню выкарыстоўвалі ў Apple Watch Series 7, цяпер кампанія плануе ўкараніць яе ў iPhone і iPad.
Гурман адзначае, што новая лінейка iPhone атрымае самую вялікую колькасць абнаўленняў ад моманту дадання магчымасці падтрымкі 5G тры гады таму. Тэлефоны палепшаць камеру і чып A16, у іх заменяць цяперашні раздым Lightning на USB-C. Pro-мадэлі атрымаюць новы дызайн з выкарыстаннем тытану замест нержавеючай сталі. Унутраная частка iPhone 15 Pro будзе перапрацаваная, каб спрасціць рамонт смартфона. Таксама мадэль пяройдзе на 3-нанаметровы чып, прыкметна хутчэйшы за A16.
Яшчэ адная навіна — гэта сэнсарныя кнопкі з тактыльнай зваротнай сувяззю для рэгулявання гучнасці, пераключальніка гуку/бязгучнага рэжыму і кнопкі сілкавання. Кнопкі не будуць фізічна націскацца, гэта дазволіць скараціць колькасць кампанентаў на прыладзе, якія ломяцца. Магчыма, іх можна будзе кастамізаваць: карыстальнікі знайшлі ў кодзе iOS 17 некалькі варыянтаў выкарыстання кнопкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.