Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Расіі лішак iPhone: попыт упаў, смартфоны «вязуць усе запар пад выглядам чаго заўгодна»

На расійскім рынку ўтварыўся лішак смартфонаў, асабліва iPhone 14 і iPhone 13 праз зніжэнне попыту на прылады і «некантраляваныя пастаўкі».

1 каментарый

Паводле звестак «Камерсанта», у красавіку–чэрвені на рынку ўтварыўся лішак iPhone. Крыніца выдання сцвярджае, што цяпер прадукцыю кампаніі «вязуць усе запар пад выглядам чаго заўгодна. Раней Apple строга кантралявала пастаўкі, арганізуючы іх суразмерна попыту або менш за яго». Напрыклад, TelecomDaily паведамляе, што прапанова iPhone прыкладна ўдвая перавышае попыт.

МТС адзначае, што сітуацыя пагаршаецца зніжэннем попыту. Напрыклад, доля Apple у агульным аб’ёме продажаў ад студзеня да мая ў штуках скарацілася ад 14% да 10% да года, у грошах — ад 39% да 36%. Пры канцы мая з’явіліся паведамленні пра зніжэнне кошту некаторых мадэляў iPhone на 6-10%.

У цэлым на расійскім рынку назіраецца рост продажаў смартфонаў: ад студзеня да мая продажы павялічыліся на 12,5% да 10,6 мільёна прылад. Аднак у грашовым выражэнні продажы скараціліся на 8% да 223,3 мільярда рублёў. Гэтыя змены тлумачацца тым, што расійцы скуплялі дарагія мадэлі пасля пачатку вайны ва Украіне, але пасля адбыўся рост попыту на прылады таннейшых кітайскіх брэндаў і падзенне продажаў Apple.

Мінюст ЗША падазрае двух расійцаў ва ўзломе крыптабіржы Mt. Gox і крадзяжы 600 000 біткойнаў
Мінюст ЗША падазрае двух расійцаў ва ўзломе крыптабіржы Mt. Gox і крадзяжы 600 000 біткойнаў
Па тэме
Мінюст ЗША падазрае двух расійцаў ва ўзломе крыптабіржы Mt. Gox і крадзяжы 600 000 біткойнаў
Раскамнагляд заблакаваў платформу Medium
Раскамнагляд заблакаваў платформу Medium
Па тэме
Раскамнагляд заблакаваў платформу Medium
«Яндэкс» замарозіў сэрвіс пытанняў і адказаў «Яндэкс Кю»
«Яндэкс» замарозіў сэрвіс пытанняў і адказаў «Яндэкс К’ю»
Па тэме
«Яндэкс» замарозіў сэрвіс пытанняў і адказаў «Яндэкс К’ю»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

айфон–тюрьма для мозга