Bloomberg: MacBook Pro і Mac mini выйдуць бліжэйшымі месяцамі з новымі чыпамі
Журналіст Bloomberg Марк Гурман падзяліўся сваімі традыцыйнымі прагнозамі наконт асартыменту навінак кампаніі, якія будуць абсталёўвацца рознымі версіямі працэсара M2.

Паводле даных журналіста, працоўныя станцыі Mac Pro атрымаюць працэсары M2 Ultra і M2 Extreme, якія будуць спалучаць ад 24 да 48 вылічальных ядраў і ад 76 да 152 графічных. Гурман лічыць, што працэсары для Apple Mac Pro забяспечаць падтрымку да 256 Гбайт памяці і будуць прадукцыйнейшыя за M2 Max у два ці чатыры разы.
Журналіст мяркуе, што Apple фактычна ўжо тэстуе адну з канфігурацый Mac Pro на базе новага працэсара. Кампанія прапануе 24 вылічальныя ядры, з якіх 16 прадукцыйныя і 8 эканамічныя, 76 графічных ядраў і 192 Гбайта памяці. Прататып працуе пад кіраваннем АС macOS Ventura 13.3.
У ноўтбукаў MacBook Pro з 14-цалевымі і 16-цалевымі дысплеямі з’явяцца працэсары M2 Pro і M2 Max адпаведна. 16-цалевы гаджэт будзе абсталяваны 8 прадукцыйнымі вылічальнымі ядрамі і 4 эканамічнымі, а таксама 38 графічнымі. Таксама прадугледжана наяўнасць 64 Гбайт памяці.
Mac mini атрымае працэсар M2 у канфігурацыі, ужо вядомай па MacBook AIr і 13-цалёваму MacBook Pro: гэта 8 вылічальных ядраў і 10 графічных. Гурман сцвярджае, што цяпер кампанія тэстуе версію Mac mini з працэсарам M2 Pro, які прапануе павялічаную колькасць ядраў. Новае пакаленне Mac Pro не паступіць у продаж да 2023 года, Mac Book Pro і Mac mini могуць з’явіцца ўжо ў лістападзе або вясной наступнага года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.