Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT

Кампанія вядзе перамовы пра ўкладанне да $10 мільярдаў у OpenAI — распрацоўшчыка чат-бота са штучным інтэлектам ChatGPT.

1 каментарый

Паводле даных крыніц Bloomberg, Microsoft плануе інвеставаць у кампанію на працягу некалькіх гадоў, аднак выніковыя ўмовы ўгоды могуць змяніцца. Сцвярджаецца, што кампаніі вядуць перамовы на працягу некалькіх месяцаў. Патэнцыяльнымі інвестарамі OpenAI могуць выступіць венчурныя кампаніі. Партал Semafor паведамляе, што распрацоўшчык можа быць ацэнены прыкладна ў $29 мільярдаў.

Пры канцы лістапада ChatGPT імкліва набраў папулярнасць пасля запуску: колькасць карыстальнікаў чат-бота дасягнула 1 мільёна чалавек менш як за тыдзень. Раней Microsoft ужо інвеставала ў Openal каля $1 мільярда. Цяпер кампанія працуе над уключэннем чат-бота ў свой пашукавік Bing і сэрвісы Office.

Microsoft плануе дадаць штучны інтэлект у Office
Па тэме
Microsoft плануе дадаць штучны інтэлект у Office
Microsoft вярнула расійцам магчымасць спампоўваць Windows без VPN
Па тэме
Microsoft вярнула расійцам магчымасць спампоўваць Windows без VPN
Усё няпраўда: Microsoft адказала FTC наконт угоды з Activision Blizzard
Па тэме
Усё няпраўда: Microsoft адказала FTC наконт угоды з Activision Blizzard

Читать на dev.by