Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Bloomberg: за 2023 год Расія атрымала заходнія чыпы на $1,7 млрд

Імпартаваныя мікрасхемы можна выкарыстоўваць для вытворчасці ваеннай тэхнікі. Большую частку чыпаў вырабілі амерыканскія кампаніі Intel, AMD, Analog Devices і еўрапейская Infenion Technologies.

Пакінуць каментарый

Агенцтва Bloomberg апублікавала закрытыя звесткі расійскай мытнай службы пра імпарт мікрасхем заходніх вытворцаў. Нягледзячы на ўведзеныя санкцыі, Расія імпартавала перадавыя амерыканскія і еўрапейскія чыпы на суму большую за $1,7 мільярда. Іх вытворцы — Intel Corp, Advanced Micro Devices (AMD), Analog Devices Inc., Infineon Technologies AG, STMicroelectronics NV і NXP Semiconductors NV. Сярод вытворцаў чыпаў, закупленых Расіяй, ёсць і некалькі кітайскіх кампаній, а таксама тайваньская Realtek Semiconductor.

Атрыманыя мікрасхемы могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці ваеннай тэхнікі, уключаючы танкі і ракеты. Паводле даных выдання, усе гэтыя кампаніі парушалі санкцыйнае заканадаўства і экспартавалі тэхналогіі ў Расію. Часцей за ўсё большасць падсанкцыйных тэхналогій трапляе ў Расію праз трэція краіны, уключаючы Кітай, Турцыю і ААЭ. Самі кампаніі адмаўляюць парушэнне санкцый.

Раней «Вёрстка» са спасылкай на мытныя даныя пісала, што за першыя шэсць месяцаў 2023 года ў Расію завезлі прадукцыю амерыканскіх кампаній Intel і AMD, у тым ліку мікрапрацэсары, на суму большую за $169 мільёнаў і $35 мільёнаў адпаведна. Паводле падлікаў выдання, за паўгода было ўвезена чыпаў заходніх кампаній на суму большую за $502 мільёны.

Кантроль над «Яндэксам» атрымала расійская юрыдычная асоба
Кантроль над «Яндэксам» атрымала расійская юрыдычная асоба
Па тэме
Кантроль над «Яндэксам» атрымала расійская юрыдычная асоба
У ЗША арыштавалі бізнэсмена якога падазраюць у незаконным экспарце мікрасхем у Расію
У ЗША арыштавалі бізнэсмена, якога падазраюць у незаконным экспарце мікрасхем у Расію
Па тэме
У ЗША арыштавалі бізнэсмена, якога падазраюць у незаконным экспарце мікрасхем у Расію
Microsoft заявіла што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Па тэме
Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.