Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Blue Origin упершыню запусціла ракету-носьбіт New Glenn

Касмічны стартап паспяхова запусціў сваю першую ракету New Glenn на арбіту, хоць і не змог пасадзіць першую ступень ракеты-носьбіта. Гэтая падзея з’яўляецца важнай вяхой для кампаніі, якая імкнецца канкураваць са SpaceX у галіне запускаў спадарожнікаў.

Пакінуць каментарый

Ракета New Glenn стартавала з мыса Канаверал у Фларыдзе раніцай 16 студзеня пасля першай скасаванай спробы запуску ў панядзелак праз тэхнічныя праблемы. Запуск быў паспяховым, і другая ступень ракеты з карыснай нагрузкай выйшла на арбіту, дасягнуўшы галоўнай мэты місіі. Карыснай нагрузкай быў першы прататып апарата Blue Ring, які кампанія плануе прадаваць Пентагону і камерцыйным кліентам.

Аднак першая ступень ракеты-носьбіта, якая мелася прызямліцца на баржу ў Атлантычным акіяне, не змагла гэтага зрабіць і была страчаная. Тэлеметрыя з паскаральніка знікла праз некалькі хвілін пасля старту. Нягледзячы на няўдачу з пасадкай паскаральніка, мэтай сённяшняга беспілотнага запуску New Glenn было дасягненне арбіты.

Запуск стаў кульмінацыяй дзесяцігадовага працэсу распрацоўкі, у які былі ўкладзеныя мільярды долараў. Гэта першы выхад Blue Origin на арбіту Зямлі за 25 гадоў ад моманту заснавання кампаніі Джэфам Безасам. Бізнэсмен пры канцы 2023 года паскорыў распрацоўку New Glenn і яго рухавікоў BE-4, прызначыўшы Дэйва Лімпа, ветэрана Amazon, генеральным дырэктарам касмічнай кампаніі.

New Glenn, паводле слоў кампаніі, прыкладна ў два разы магутнейшы за Falcon 9 кампаніі SpaceX, і мае ў два разы большы дыяметр адсека для карыснай нагрузкі, што дазваляе размяшчаць большую колькасць спадарожнікаў. Ракета прызначаная для перавозкі грузаў у космас, у тым ліку спадарожнікаў для інтэрнэт-сеткі Amazon Kuiper, якая будзе канкураваць са Starlink ад SpaceX. Кошт запуску New Glenn не раскрываецца, а кошт запуску Falcon 9 пачынаецца прыблізна ад $62 млн.

FT: SpaceX OpenAI и Palantir обсуждают создание оборонного консорциума для получения контрактов Пентагона
FT: SpaceX, OpenAI и Palantir обсуждают создание оборонного консорциума для получения контрактов Пентагона
По теме
FT: SpaceX, OpenAI и Palantir обсуждают создание оборонного консорциума для получения контрактов Пентагона
SpaceX стала самым дарагім прыватным стартапам у свеце
SpaceX стала самым дарагім прыватным стартапам у свеце
Па тэме
SpaceX стала самым дарагім прыватным стартапам у свеце
Prada и Axiom Space показали скафандр для лунной миссии NASA
Prada и Axiom Space показали скафандр для лунной миссии NASA
По теме
Prada и Axiom Space показали скафандр для лунной миссии NASA

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.