БНБ-Банк перастаў выпускаць карткі — магчыма, праз недахоп пластыку
Ад 17 красавіка БНБ-Банк увёў шэраг абмежаванняў і змяненняў у аперацыях з валютамі, а таксама прыпыніў выпуск карт Visa Classic і Masterсard.
Каманда найбуйнейшага да блакавання навінавага партала Беларусі змагла ўдакладніць дэталі ў кантакт-цэнтры БНБ-Банка. Выявілася, што банк не можа выпускаць карткі праз недахоп пластыкавых нарыхтовак. Да выпуску даступныя толькі віртуальныя карты, карты Белкарт і Visa Infinite.
Выпуск валютных картак 1-2-3 таксама прыпынены.
Сярод іншых змяненняў:
- мінімальная сума пераказаў у замежныя банкі (пералік якіх не вызначаны банкам) для фізічных асоб зніжаная да $10 тыс.;
- павялічаная камісія за міжбанкаўскія пераказы ў рублях (ад 0,1% да 0,2%);
- уведзеная камісія за выдачу выпіскі па рахунку — 10 рублёў.
На працягу мінулага года з’яўляліся навіны пра недахоп пластыку для вытворчасці банкаўскіх карт у Расіі праз санкцыі. Некаторыя банкі абвяргалі такія навіны. Forbes пісаў пра замарозку праекта лічбавых пашпартоў у Расіі — таксама праз недахоп пластыку.
Читать на dev.by