Больш за 90% працадаўцаў шукаюць супрацоўнікаў з ведамі ChatGPT
ResumeBuilder апытаў каля 1200 гендырэктараў, менеджараў і ўладальнікаў бізнэсаў і высветліў, што 91% сярод тых з іх, хто цяпер актыўна наймае, шукае суіскальнікаў з навыкамі працы з ChatGPT.
ResumeBuilder апытаў каля 1200 гендырэктараў, менеджараў і ўладальнікаў бізнэсаў і высветліў, што 91% сярод тых з іх, хто цяпер актыўна наймае, шукае суіскальнікаў з навыкамі працы з ChatGPT.
30% з іх такія кадры патрэбныя «вельмі» або «адносна» тэрмінова. Дзве траціны працадаўцаў, якія шукаюць супрацоўнікаў з ведамі ChatGPT, лічаць, што гэты навык можа забяспечыць іхнім кампаніям канкурэнтную перавагу. У прыватнасці, зэканоміць час і рэсурсы, павысіць прадукцыйнасць, забяспечыць творчую і тэхнічную падтрымку супрацоўнікаў, а таксама палепшыць рэпутацыю кампаній. Рэспандэнты лічаць, што такія кадры могуць дзяліцца досведам з калегамі, што яшчэ больш павысіць карысць чатбота для кампаній.
Аўтары даследавання адзначаюць, што кандыдаты з такім досведам на рынку пакуль у дэфіцыце, а попыт на іх у прагрэсіўных кампаніях будзе вельмі вялікі. Кампаніі гатовыя плаціць добрыя грошы спецыялістам па АІ і ChatGPT, каб не адставаць ад перадавых тэхналогій.
Генератыўны АІ на 14% павышае прадукцыйнасць супрацоўнікаў
Часцей за ўсё рэспандэнты плануюць наймаць такіх спецыялістаў у падраздзяленні па распрацоўцы софту, тэхпадтрымку, у маркетынгавыя і HR-аддзелы.
29% апытаных збіраюцца ад гэтага года пачаць наймаць промпт-інжынераў. Кожны чацвёрты з іх лічыць, што стартавыя заробкі такіх спецыялістаў будуць перавышаць $200 тысяч на год.
Так и нет вакансий c одним скиллом "ChatGPT". Там и вышку просят, и всё прочее.
Примерно как раньше был список обязанностей на секретаря, тоже самое +ChatGPT.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А что знать то нужно? Вбиваешь текстовый запрос в чат и все, вышку получать не нужно
Работодателю про это не рассказывай только
Так и нет вакансий c одним скиллом "ChatGPT". Там и вышку просят, и всё прочее.
Примерно как раньше был список обязанностей на секретаря, тоже самое +ChatGPT.
А я не только чат гпт знаю, но ещё и билетики умею компосировать