ChatGPT мяняе працэс хайрынгу — ад эйчараў да айцішнікаў
Шматлікія кампаніі інтэгруюць чатботы накшталт ChatGPT (OpenAI), Bing (Microsoft) і Bard (Google) у паўсядзённую працу. У лютым сэрвіс ResumeBuilder, які аналізуе вакансіі і дапамагае суіскальнікам палепшыць рэзюмэ, апытаў тысячу кіраўнікоў кампаній — палова з іх на той момант ужо ўкараніла АІ, а 30% планавалі гэта зрабіць.

У ResumeBuilder кажуць, што гэта толькі вяршыня айсберга, і ад таго часу генератыўны АІ увайшоў у жыцці яшчэ большай колькасці кампаній і спецыялістаў. Гэтаму спрыяюць такія фактары, як век і бягучы стан эканомікі. 85% рэспандэнтаў былі маладзейшымі за 44 гады, а маладыя супрацоўнікі звычайна больш схільныя да новых тэхналогій. Таксама кампаніі спрабуюць адаптавацца да постпандэмійнай эканомікі з дапамогай аўтаматызацыі.
«Мы бачым, што ChatGPT перш за ўсё замяняе супрацоўнікаў HR-аддзелаў, тых людзей, якія складаюць вакансіі або адказваюць кандыдатам», — кажуць у ResumeBuilder.
Аўтаматызацыя напісання тэкстаў дазваляе вызваліць сродкі для ўкладання ў стратэгічна важныя для кампаній напрамкі. Паводле даных сэрвісу, палова кампаній, дзякуючы АІ, зэканоміла $50 тысяч, а кожная дзясятая — $100 тысяч.
Таксама генератыўны АІ паскарае напісанне кода. Зэканомленыя грошы і час кампаніі ўкладаюць у перанавучанне сваіх спецыялістаў і найманне новых кадраў.
У стартапе Fraction, які дапамагае ІТ-кампаніям падбіраць старэйшых распрацоўшчыкаў, адзначаюць, што кампаніі першымі пачалі запытваць ад кандыдатаў навык працы з АІ, і цяпер ён усё часцей з’яўляецца ў рэзюмэ суіскальнікаў. Але, дадаюць у Fraction, у распрацоўшчыкаў з 10 гадамі стажу і патрэбным скілом часцяком нікуды не вартыя рэзюмэ, і ім бывае цяжка складна апісаць свой працоўны досвед. Праца самога Fraction пабудаваная на ChatGPT: зацікаўленыя распрацоўшчыкі могуць расказаць пра сябе чатботу, а ён ператворыць аповед у рэзюмэ.
У свяжэйшым, сакавіцкім апытанні ResumeBuilder 82% удзельнікаў адказалі, што ўжывалі генератыўны АІ ў працэсе хайрынгу. А 63% рэспандэнтаў заявілі, што кандыдаты, якія выкарыстоўваюць ChatGPT, больш кваліфікаваныя.
«Калі выйшаў Photoshop, людзі думалі, што ён заменіць усё. Пачынаючы ад часоў прамысловай рэвалюцыі тэхналогіі мяняюць нашую працу. Гэта ўсяго толькі новы этап», — лічаць эксперты сэрвісу.
9 з 10 кампаній-рэспандэнтаў ResumeBuilder чакаюць ад суіскальнікаў умення працаваць з ChatGPT. Адзін з такіх навыкаў — промпт-інжынірынг.
Што? Опять переобучаться? Да ну на,,г всё это!
Вот те кто колбасу делают - один раз в жизни научились и всю жизнь зарабатывают этим. А тут блин всё переобучаться да переобучаться. Это просто катастрофа же. Я уже сбился со счёта, сколько раз я переобучался с времён изучения принципа работы транзистора и схемотехники.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Што? Опять переобучаться? Да ну на,,г всё это!
Вот те кто колбасу делают - один раз в жизни научились и всю жизнь зарабатывают этим. А тут блин всё переобучаться да переобучаться. Это просто катастрофа же. Я уже сбился со счёта, сколько раз я переобучался с времён изучения принципа работы транзистора и схемотехники.
Сколько же вам лет?
20-летний разработчик с 40-летним опытом ввода запросов ChatGPT