Хворых зборшчыкаў iPhone просяць не здаваць тэстаў на каранавірус і працягваць працаваць
У Чжэнчжоў знаходзіцца велізарная фабрыка Foxconn — найвялікшая ў свеце па вытворчасці смартфонаў Apple. Цяпер яна ахопленая новым выбухам каранавіруса. Але паколькі ўлады краіны знялі жорсткія антыкавідныя абмежаванні, а тэмпы вытворчасці новенькіх iPhone 14 Pro моцна адстаюць ад графіка, некаторых супрацоўнікаў кіраўніцтва просіць працягваць збіраць гаджаты, нават ведаючы пра іх хваробу.

Каб прадухіліць распаўсюджванне каранавіруса, працаўнікам пры канвеерах выдаюць ахоўныя маскі. Але, паводле іх слоў, заразіцца вельмі лёгка ў інтэрнатах, дзе яны начуюць у цеснаце па 8 чалавек на пакой.
Сем суразмоўцаў расказалі выданню Rest of World, што захварэлі пасля працаўладкавання ў гэтым месяцы. Трох папрасілі не спыняць працы, нягледзячы на сімптомы.
Паводле аповеду аднаго з супрацоўнікаў, некалькі яго калег працавалі з тэмпературай, а сам ён, нягледзячы на дрэннае самаадчуванне, прапрацаваў 11 гадзін у суботу. Праз праблемы з дыханнем ён ледзь дапрацаваў да канца змены, а на наступны дзень правёў на заводзе 10 гадзін.
Ён дадаў, што яго начальнік раіў падначаленым не здаваць тэстаў на кавід, каб яны маглі заставацца на працы — Foxconn забараняе з’яўляцца ў вытворчых памяшканнях і ў інтэрнатах тым, у каго тэст выявіўся станоўчым. Хворых супрацоўнікаў Foxconn, колькасць якіх расце, ізалююць. Некаторыя скардзяцца на антысанітарыю, дрэннае харчаванне і медыцынскі догляд. Некаторыя баяцца сыходзіць на бальнічны, каб не губляць грошай.
Foxconn накіне $1800 супрацоўнікам, толькі каб засталіся рабіць айфоны
Паводле падлікаў аналітыкаў, цяпер попыт на айфоны перавышае прапанову ў тры разы.
На заводзе ў Чжэнчжоў працуе 200 тысяч чалавек. Прычым прэміяльныя мадэлі накшталт iPhone 14 Pro выпускаюцца толькі тут. Выбухі каранавіруса тут не сціхаюць ад кастрычніка і суправаджаюцца пратэстамі.
Але калі выбух у кастрычніку выклікаў паніку, то цяпер да пастаяннага кашлю і тэмпературы ўсе прызвычаіліся. Хварэюць і супрацоўнікі, і самі менеджары.
Foxconn і Apple не адказалі на запыт Rest of World наконт каментара.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.