Foxconn накіне $1800 супрацоўнікам, толькі каб засталіся рабіць айфоны
Кітайская кампанія Foxconn, якая займаецца зборкай смартфонаў Apple, прапануе супрацоўнікам на заводзе ў Чжэнчжоў 13 тысяч юаняў ($1800) за тое, каб яны працягнулі працаваць. Гэта найбуйнейшы завод па зборцы айфонаў у свеце, адзначае Bloomberg.
Кітайская кампанія Foxconn, якая займаецца зборкай смартфонаў Apple, прапануе супрацоўнікам на заводзе ў Чжэнчжоў 13 тысяч юаняў ($1800) за тое, каб яны працягнулі працаваць. Гэта найбуйнейшы завод па зборцы айфонаў у свеце, адзначае Bloomberg.
Пазначаная сума пойдзе ў якасці бонусу за снежань і за студзень супрацоўнікам, якія працуюць на поўны дзень і ўладкаваліся на пачатку лістапада або раней.
У Чжэнчжоў звычайна працуе ад 200 тысяч чалавек. Тут выпускаецца львіная доля мадэляў iPhone Pro.
Раней завод ахапілі пратэсты супраць строгіх каранавірусных абмежаванняў і адтэрміноўкі выплат. На мінулым тыдні кампанія паабяцала страйкоўцам $1400, каб яны мірна пакінулі завод і інтэрнаты. На ўгоду пагадзілася больш за 20 тысяч чалавек, у асноўным яны былі нанятыя зусім нядаўна, а некаторыя нават не паспелі прыступіць да працы.
Падрадчык Apple у Кітаі плаціць страйкоўцам $1400, каб яны мірна сышлі з завода
За папярэдні месяц новы выбух каранавіруса моцна затармазіў вытворчасць смартфонаў на заводзе. Незвычайна шчодрым бонусам кампанія спрабуе ўтрымаць людзей і выйсці на патрэбныя тэмпы зборкі. Apple заявіла, што шчыльна супрацоўнічае з Foxconn, каб аднавіць працэс і забяспечыць бяспеку працаўнікоў.
iPhone 14 Pro і Pro Max на гэты момант — самыя запатрабаваныя смартфоны Apple. Напярэдадні Apple абвясціла, што пастаўкі прэміяльных мадэлей гэтага года будуць меншымі за планаваныя. Паводле інфармацыі крыніц Bloomberg, праз хваляванні ў Чжэнчжоў Apple сёлета недалічыцца 6 млн адзінак iPhone Pro.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.