Ці верне збанкрутавалая FTX грошы сваім кліентам і як не апынуцца на іх месцы
Падчас банкруцтва адной з найбуйнейшых крыптабірж FTX сродкі больш як мільёна яе кліентаў выявіліся замарожанымі. Пачалося вялікая паляванне за пазасталымі актывамі: праз жахлівую блытаніну з бухгалтэрыяй сёння аўдытары крыптабіржы не ведаюць нават дакладнай колькасці сродкаў, якімі мела FTX. Ці змогуць кліенты і інвестары збанкрутавалай платформы вярнуць хаця б штосьці? І як не патрапіць у такую ж сітуацыю?
Падчас банкруцтва адной з найбуйнейшых крыптабірж FTX сродкі больш як мільёна яе кліентаў выявіліся замарожанымі. Пачалося вялікая паляванне за пазасталымі актывамі: праз жахлівую блытаніну з бухгалтэрыяй сёння аўдытары крыптабіржы не ведаюць нават дакладнай колькасці сродкаў, якімі мела FTX. Ці змогуць кліенты і інвестары збанкрутавалай платформы вярнуць хаця б штосьці? І як не патрапіць у такую ж сітуацыю?
Ці вялікія шанцы штосьці вярнуць?
Банкруцтва FTX і арышт яе заснавальніка Сэма Бэнкмана-Фрыда ўзрушылі пры канцы года ўвесь крыптавалютны рынак. На адрас бізнэсоўца гучаць абвінавачванні ў махлярстве і растраце кліенцкіх сродкаў. Камісія па каштоўных паперах ЗША (SEC) раскрыла схему маніпуляцыі: на думку рэгулятара, кіраўніцтва біржы траціла сродкі на дарагія офісы і нерухомасць на Багамскіх астравах, а таксама накіроўвала мільярды долараў са сродкаў кліентаў у спекуляцыйныя венчурныя інвестыцыі.
У 2021 годзе колькасць кліентаў FTX налічвала каля 1,2 мільёна. Большасць пацярпелых ад банкруцтва пляцоўкі выявілася з Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе FTX была папулярная. Кампанія завінавацілася найбуйнейшым кліентам і крэдыторам больш за $3 мільярды і панесла страты ў памеры больш за $8 мільярдаў. Атрымаць свае сродкі разлічваюць як кліенты-ўладальнікі рахункаў, так і інвестары, якія ўкладвалі грошы ў развіццё кампаніі. Пры гэтым у іх розныя шанцы на поспех.
У адрозненне ад FTX, іншыя збанкрутавалыя пляцоўкі не знікалі ў адзін момант. Некаторыя біржы вызначалі тэрмін, на працягу якога кліенты могуць вывесці сродкі, у гэтым выпадку кліентам таксама прыходзілася абараняць свае правы. У адрозненне ад іншых даччыных кампаній, амерыканская кампанія групы FTX хутчэй за ўсё не пацярпела, і кліенты з ЗША тэарэтычна змогуць вярнуць 100% сваіх інвестыцый. Аднак у міжнароднай кампаніі справы ідуць нашмат горш: усё, на што яны могуць разлічваць, — гэта каля 10-25% ад укладзеных сродкаў.
Аднак і гэта яшчэ не ўсё. Ніхто дакладна не ведае, колькі сродкаў засталося на рахунках збанкрутавалай крыптабіржы і дзясяткаў кампаній, якія гэта закранула. Прычына — у адсутнасці хоць якой выразнай бухгалтэрыі. Цяперашні галоўны выканаўчы дырэктар групы FTX Джон Рэй быў у шоку ад парадкаў, што панавалі ў кампаніі: кансультанты не маглі даць нават поўны спіс супрацоўнікаў, якія працавалі ў FTX, транзакцыі ўхваляліся смайлікамі ў чатах, а мноства фінансавых дакументаў проста не існавала.
Цяпер аўдытары спрабуюць знайсці нейкую частку раскіданых па свеце сродкаў. Ім удалося адшукаць $740 мільёнаў, што належаць крыптабіржы, на халодных гаманцах і яшчэ $560 мільёнаў, якія належаць розным арганізацыям групы. Банкруцтва крыптабіржы — гэта новая прававая сітуацыя, і суд можа не прызнаць знойдзеныя сродкі ўласнасцю кліентаў — іх могуць падзяліць паміж крэдыторамі арганізацыі.
А калі паспрабаваць?
Але шанец усё ж такі ёсць. Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC) назвала дзве канкрэтныя кампаніі, у якія былі накіраваныя актывы карыстальнікаў, што павышае шанцы на вяртанне гэтых сродкаў. Рэгулятар высветліў, што FTX правяла сёлета дзве венчурныя ўгоды на $200 мільёнаў са сродкаў кліентаў. Былы кіраўнік біржы Сэм Бэнкман-Фрыд у сакавіку накіраваў праз кампанію FTX Ventures $100 мільёнаў фінтэх-стартапу Dave, а ў верасні — $100 мільёнаў распрацоўшчыкам Web3-праектаў Mysten Labs.
Венчурны фонд FTX Ventures, паводле яе ўласных сцверджанняў, ацэньваецца ў $2 мільярды. Аднак SEC змагла звязаць кліенцкія сродкі толькі з дзвюма названымі транзакцыямі. CNBC пазначае, што выяўленне кампаній, куды былі накіраваныя актывы карыстальнікаў FTX, павышае верагоднасць таго, што гэтыя сродкі можна будзе вярнуць. Для поспеху цяперашнія кіраўнікі FTX маюць даказаць, што менавіта сродкі кліентаў выкарыстоўваліся для інвестыцый Бэнкмана-Фрыда.
Mysten Labs і Dave не падазравалі, што інвестыцыі насампраўдзе — гэта кліенцкія сродкі крыптабіржы. Паводле слоў гендырэктара Dave Джэйсана Уілка, кампанія плануе пагасіць укладанні FTX, якія былі зробленыя ў выглядзе канвертаваных аблігацый, да 2026 года і вярнуць $101,6 мільёна з улікам адсоткаў. Інвестыцыі ў Mysten Labs былі ўгодай з акцыянерным капіталам, і пакуль незразумела, як укладанні будуць вернутыя — у амерыканскім заканадаўстве няма выразна прапісанага механізму для такога выпадку.
Па іроніі лёсу грошы таксама прыйшлі адкуль іх не чакалі. Адразу некалькі амерыканскіх палітыкаў неўзабаве па выстаўленні абвінавачвання Бэнкману-Фрыду заявілі, што вяртаюць ахвяраванні ад самога бізнэсоўца, былога су-гендырэктара FTX Digital Markets Раяна Саламе і былога тэхнічнага дырэктара FTX Нішада Сінгха ў агульнай складанасці на суму $84,3 мільёна. Топ-менеджары кампаніі ахвяравалі ўсім: і дэмакратам, і рэспубліканцам. Палітыкі запэўнілі, што частка грошай пойдзе на дабрачыннасць пасля скандалу з крыптабіржай.
Як не апынуцца на месцы кліентаў FTX?
Юрысты раяць у выпадку сітуацыі, падобнай да FTX, сабраць ключавую інфармацыю пра пляцоўку: дзе зарэгістраваная біржа, які орган выступае яе рэгулятарам, якім спосабам перадаваліся інвестыцыі і ці ёсць інвестыцыйная дамова або смарт-кантракт, які пацвярджае факт інвеставання. Затым неабходна звярнуцца да нацыянальнага рэгулятара па прававую дапамогу.
Іншы спосаб — гэта звярнуцца з заявай у замежны суд, які будзе разглядаць справу аб банкруцтве кампаніі. Тут дапамогу акажа міжнародная юрыдычная фірма, лепей, калі яна мае прадстаўніцтва ў краіне, дзе зарэгістраваная крыптабіржа або дзе праходзіць банкруцтва.
Каб пераканацца ў надзейнасці пляцоўкі, спецыялісты рэкамендуюць звяртаць увагу на дэталі, напрыклад, на наяўнасць ліцэнзіі: дзе, калі і кім выдадзеная. Большы давер выклікае складаная працэдура адкрыцця рахунку — так будзе бяспечней карыстацца паслугамі крыптабіржы. Да таго ж можна прачытаць водгукі, якія публікуюць фінансавыя рэгулятары пра тую ці іншую кампанію.
Дадатковымі фактарамі надзейнасці будуць:
вялікі аб’ём таргоў і актываў пляцоўкі;
прафесійныя інвестары і фонды ў складзе акцыянераў;
прафесійны аўдыт;
фінансавая справаздачнасць, якая публікуецца адкрыта і пастаянна;
Сколько раз писали - держите крипту на "холодных" кошельках, а биржи исключительно для ввода/вывода пользуйте, да и то - малыми транзакциями... Чтобы потом не удивляться.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Не вернёт. Добро пожаловать в крипту
Сколько раз писали - держите крипту на "холодных" кошельках, а биржи исключительно для ввода/вывода пользуйте, да и то - малыми транзакциями... Чтобы потом не удивляться.