Больш за код: дні «распрацоўшчыкаў» у старым разуменні злічаныя
Класічная роля распрацоўшчыка ПЗ (developer) — паступова адыходзіць у мінулае, упэўнены CEO Windsurf Варун Махан. Гэтае паняцце ў найбліжэйшы час трансфармуецца, паколькі ШІ дэмакратызуе сферу, і ствараць софт змогуць значна больш людзей. Таму і аўтараў софту, хутчэй, будуць называць «стваральнікамі» (builders), лічыць ён.
Класічная роля распрацоўшчыка ПЗ (developer) — паступова адыходзіць у мінулае, упэўнены CEO Windsurf Варун Махан. Гэтае паняцце ў найбліжэйшы час трансфармуецца, паколькі ШІ дэмакратызуе сферу, і ствараць софт змогуць значна больш людзей. Таму і аўтараў софту, хутчэй, будуць называць «стваральнікамі» (builders), лічыць ён.
«Само паняцце „распрацоўшчык“ пашырыцца і ператворыцца ў нешта, што можна назваць „стваральнікам“», — сказаў Махан у свежым выпуску падкаста Y Combinator. Паводле яго слоў, ШІ «дэмакратызуе» софтверную галіну, і ў будучыні ПЗ будуць ствараць не толькі прафесійныя інжынеры.
Замест таго, каб спампоўваць аплікацыі, людзі проста будуць прасіць свайго ШІ-асістэнта згенераваць для іх індывідуальны інструмент, прыстасаваны да канкрэтных задач і адкрыты для далейшай дапрацоўкі. «Кожны будзе ствараць софт. Проста не ўсе будуць усведамляць, што яны ствараюць менавіта праграму», — лічыць гендырэктар.
Тым часам вайб-кодары становяцца ўсё больш магутнымі: ШІ паляпшае ўсе этапы распрацоўкі — ад напісання і праверкі кода да тэставання і адладкі. «ШІ зусім хутка дасць дзесяцікратны эфект. І гэта адбудзецца нашмат раней, чым многім здаецца», — прагназуе Махан.
Windsurf — гэта ШІ-платформа для напісання кода. Стартап імкліва расце на фоне хайпу вакол вайб-кодынгу і ўжо прыцягнуў $243 млн інвестыцый. У красавіку Bloomberg паведамляў, што OpenAI вядзе перамовы пра яго набыццё прыкладна за $3 млрд.
Не наймайце распрацоўшчыкаў толькі дзеля кода
Канцэпцыя вайб-кодынгу ўжо прыкметна паўплывала на індустрыю. Адн інжынеры сур’ёзна баяцца, што іх заменіць ШІ, іншыя спрачаюцца, ці патрэбны цяпер заснавальнікам тэхнічны бэкграўнд.
Махан адзначае, што ШІ бярэ на сябе руцінныя задачы, напрыклад, генерацыю шаблоннага кода, вызваляючы распрацоўшчыкам час для важнага — эксперыментаў і пошуку смелых рашэнняў. Праца інжынераў усё больш нагадвае дзейнасць даследчыкаў, якія правяраюць і ацэньваюць гіпотэзы, збіраюць фідбэк ад карыстальнікаў. Менавіта гэта, на яго думку, з’яўляецца залогам моцнага і паспяховага прадукту.
У сувязі з гэтым стартапы пачынаюць шукаць у інжынерах іншыя якасці. «Калі мы наймаем інжынераў, то шукаем людзей з высокай ініцыятыўнасцю, гатовых памыляцца і ісці на рызыку», — сказаў Махан.
Паводле яго слоў, стартапы не павінны наймаць інжынераў дзеля банальнага напісання кода. «Стартап можа ўзляцець нават з жахлівым кодам», — сказаў ён. І дадаў, што прычына правалу звычайна не ў дрэнным кодзе, а ў тым, што прадукт не стаў сапраўды каштоўным для карыстальнікаў.
Так и есть. Если где-то можно пренебречь качеством продукта, но при этом ощутимо сократить расходы на разработку - именно так директора и поступят. А если кто-то там думает "как же так, это же никто покупать не будет" то могу вас уверить, что это не так. Будут. И покупают.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
очередной продавец «роботов»
если не нанимать вообще никого то экономия будет еще больше
ну и основателя стартрапа нужно также выгнать чтоб небо не коптил
ВАЙБКОДЕРЫ - КЛОУНЫ на подсосе у ИИ.
https://www.youtube.com/watch?v=DhSQQaXjETU
Ну раз зашла такая тема, то и я оставлю здесь одно топчиковое интервью с настоящим вайбкодером.
https://youtu.be/JeNS1ZNHQs8?si=mDXdnFDduVMhk9tf
Так и есть. Если где-то можно пренебречь качеством продукта, но при этом ощутимо сократить расходы на разработку - именно так директора и поступят. А если кто-то там думает "как же так, это же никто покупать не будет" то могу вас уверить, что это не так. Будут. И покупают.
Sad, but true. :(
Мне кажется люди которые пишут такую ерунду сами не написали и строчки и код видели только в кино про хакеров.