Больш Google і Apple. Стартап з беларускімі каранямі нечакана выплаціў самыя вялікія зарплаты ў Літве
Самая высокая сярэдняя зарплата ў кастрычніку ў Літве склала больш за €50 тысяч — яе сваім супрацоўнікам выплаціў стартап Wannaby. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на дадзеныя мясцовага сацстраху.
Віленскім супрацоўнікам Wannaby ў кастрычніку выплацілі €50 890 «на паперы». Звычайна кампанія не ўваходзіць у топ па зарплатах, у сярэднім тут плацяць €4600-8200. Зараз у кампаніі працуюць два чалавекі, у верасні было 5. Выданне адзначае, што скачкі зарплат звычайна звязаны з прэміямі або выхаднымі дапамогамі.
У цэлым зарплаты ад €10 тысяч «на паперы» у кастрычніку выплацілі больш за 30 кампаній Літвы. На 3 і 4 месцы спіса знаходзяцца мясцовыя падраздзяленні Google і Apple. Іх штат тут складае 19 і 14 чалавек адпаведна, у сярэднім у кастрычніку яны выплацілі сваім супрацоўнікам €21,7 тысячы і €20,2 тысячы.
Wannaby запусцілі ў 2017 годзе Юрый і Аляксей Мельнічкі. Стартап займаецца распрацоўкай AR. У 2022 годзе яго за $29,4 млн купіў брытанскі маркетплэйс Farfetch. У тым жа годзе стартап вырашыў ліквідаваць юрасобу ў Беларусі. Зараз у камандзе больш за 40 чалавек.
Читать на dev.by