Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Больш як палова найбуйнейшых кампаній ЗША бачыць пагрозу ў АІ

Больш як палова найбуйнейшых амерыканскіх кампаній лічыць, што штучны інтэлект нясе пагрозу для іх бізнэсу. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на даследчую платформу Arize AI, якая вывучае дакументацыю, публікаваную кампаніямі.

1 каментарый

56% кампаній са спіса Fortune 500 назвалі АІ фактарам рызыкі ў сваіх апошніх гадавых справаздачах. Для параўнання: у 2022 годзе такіх было толькі 9%.

Толькі 33 з 108 кампаній, якія згадвалі тэхналогію генератыўнага АІ, бачылі ў ёй магчымасці — напрыклад, для скарачэння выдаткаў, аптымізацыі аперацыйнай дзейнасці і паскарэння інавацый. Больш як дзве траціны з гэтых кампаній аднесла генератыўны АІ да рызык.

Што тычыцца канкрэтных рызык штучнага інтэлекту, кампаніі асцерагаюцца ўзмацнення канкурэнцыі з боку супернікаў, якія змогуць лепш ужываць яго, і рэпутацыйнага і аперацыйных пытанняў, такіх як этычны бок уплыву АІ на правы чалавека, занятасць і прыватнасць. Акрамя гэтага, кампаніі ўсхваляваныя усё большымі і непрадбачанымі выдаткамі, звязанымі з распаўсюджваннем АІ, а таксама юрыдычнымі, рэгулятарнымі рызыкамі і праблемамі кібербяспекі.

Прычым у некаторых галінах наступствамі распаўсюджвання АІ занепакоеныя больш, чым у іншых. Так, рызыку ў  АІ-сістэмах, што імкліва развіваюцца, бачыць больш за 90% найбуйнейшых кампаній ЗША ў медыйнай і забаўляльнай сферах. Сярод софтверных і тэхналагічных кампаній такіх 86%. Аналагічнае папярэджанне для інвестараў агучыла больш за дзве траціны тэлекамунікацыйных кампаній Fortune 500, а таксама больш за палову кампаній з аховы здароўя, фінансаў, рознічнага гандлю, спажывецкіх і аэракасмічных кампаній.

На Уол-Стрыт пачынаюць падазраваць бурбалку ў буме АІ
На Уол-Стрыт пачынаюць падазраваць бурбалку ў буме АІ
Па тэме
На Уол-Стрыт пачынаюць падазраваць бурбалку ў буме АІ
Upwork: генеративный ИИ способствует выгоранию среди работников
Upwork: генеративный ИИ способствует выгоранию среди работников
По теме
Upwork: генеративный ИИ способствует выгоранию среди работников

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
0

Смотрите терминатора-2, там все написано куда нужно ИИ отправлять)