Больш за суткі на мяжы: на ўездзе ў Беларусь з Польшчы зноў чэргі
Напярэдадні велікодных выходных на мяжы Беларусі і Польшчы ўтварыліся велізарныя чэргі. Карыстальнікі тэматычных чатаў скардзяцца, што, каб вярнуцца дадому з Польшчы, даводзіцца чакаць суткі або нават даўжэй.
«Прайсці дзве мяжы РП–РБ з чаканнем — 23 гадзіны, нашы працуюць адносна хутка, але рыхтуйцеся ўсё выкладваць з машыны, тавары ставяць на вагі. Вельмі шмат машын на рэнтген, бусы пры нас — дакладна ўсе, нават матацыклы», — піша адна з удзельніц чата.
«На чырвоны [калідор] заехаў да нашых праз 25 гадзін», — адзначае іншы. «Сярэдні час праходжання — 20 гадзін», — дадае трэці.
Польскія памежнікі не даюць інфармацыі пра колькасць машын, якія выстраіліся перад пунктам пропуску. Судзячы па паведамленнях у чатах на раніцу 18 красавіка, сітуацыя не палепшылася.
«Устаў у чаргу шаснаццатага ў 23:00. 3,1 км. Выехаў ад беларусаў 18-га ў 01:40. У выніку разам з рэнтгенам — суткі і амаль 3 гадзіны», — пісалі ўначы ў чатах.
Читать на dev.by