Большасць ІП, адкрытых беларусамі ў Польшчы, займаецца ІТ
Польскі эканамічны штотыднёвік апублікаваў інфармацыю пра колькасць беларусаў, якія займаюцца гаспадарчай дзейнасцю ў Польшчы. Тэлеграм-канал Dzik Pic знайшоў некалькі цікавых лічбаў.
11 716 — столькі JDG (аналаг ІП) адкрылі грамадзяне Беларусі ў Польшчы за паўтара года (ад 2022 года да канца чэрвеня 2023-га). У сярэднім гэта 740 JDG на месяц.
24% JDG, створаных у Польшчы за апошнія паўтара года, маюць уласніка з беларускім грамадзянствам.
66% JDG працуюць у сферы «інфармацыя і камунікацыя» (сюды ўваходзіць ІТ). Мяркуючы са справаздачы, Польшча спадзяецца, што гэта палепшыць «лічбавізацыю» польскіх фірмаў.
На 61% і 58% вырасла колькасць JDG і юрыдычных асоб адпаведна, адкрытых беларусамі ў Польшчы ў першым паўгоддзі 2023 года (у параўнанні з тым жа перыядам 2022 года).
108 000 — столькі беларусаў зарэгістравана ў ZUS. Гэта ўдвая больш, ніж у 2020 годзе.
Падрабязную інструкцыю, як адкрыць ІП у Польшчы, можна пачытаць тут.
Читать на dev.by