Большасць кампаній не падрыхтаваныя да АІ

Укараненне штучнага інтэлекту становіцца прыярытэтам для ўсё большай колькасці кампаній свету. Але як піша Bloomberg, кампаніі дрэнна падрыхтаваныя да ўжывання тэхналогіі. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Lenovo, якія апыталі 750 ІТ-дырэктараў з 10 краін.

Пакінуць каментарый

Большасць рэспандэнтаў адказалі, што вылічальная інфраструктура і карпаратыўная палітыка іх кампаній пакуль не падстроеныя пад АІ. 42% лічаць, што інвестыцыі ў АІ акупяцца не раней, чым праз два гады, яшчэ 19% разлічваюць на год, а для астатніх 39% такія інвестыцыі ўжо апраўдалі сябе.

96% у найбліжэйшы год чакаюць павелічэння выдаткаў на АІ — імкненне інтэграваць тэхналогію характэрнае для кампаній як ІТ-сферы, так і па-за ёю. Аднак шматлікім CIO складана аргументаваць мэтазгоднасць такіх укладанняў, а кампаніі ўсё часцей задаюцца пытаннем, ці можна атрымаць з іх выгаду для бізнэсу.

Самым вялікім бар’ерам для распаўсюджвання АІ апытаныя лічаць час, неабходны для ўкаранення тэхналогіі, і праблемы бяспекі. Таксама частым прадметам боязі сталі магчымыя перадузятасці ў АІ-сістэмах, пытанні інтэлектуальнай уласнасці і якасці даных.

Сэм Альтман даў параду стартапам, якія будуюць прадукты на базе GPT
Па тэме
Сэм Альтман даў параду стартапам, якія будуюць прадукты на базе GPT
АІ-стартапы з самымі вялікімі інвестыцыямі і ацэнкай
Па тэме
АІ-стартапы з самымі вялікімі інвестыцыямі і ацэнкай

Читать на dev.by