Бальшыню людзей не цікавіць АІ — даследаванне

Тэхналагічныя кампаніі гоняцца за АІ-спецыялістамі і імкнуцца нашпігаваць АІ як мага больш прадуктаў. Але простыя людзі, здаецца, не зусім падзяляюць іх энтузіязм.

10 каментарыяў

Даследчыкі з Оксфардскага ўніверсітэта апыталі каля 12 тысяч чалавек — па 2 тысячы з ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Даніі, Японіі і Аргенціны. Ім прапаноўваліся пытанні на тэму АІ-напрыклад, ці знаёмыя яны з тымі ці іншымі брэндамі, як часта карыстаюцца АІ-праграмамі, ці давяраюць ім.

Вынікі, мякка кажучы, здзівілі: выявілася, што кампаніі моцна пераацэньваюць цікавасць грамадскасці да тэхналогіі. «Многія людзі не асабліва цікавяцца генератыўным АІ», — адзначылі аўтары працы. Яны падкрэслілі «неадпаведнасць» паміж «хайпам» вакол АІ і стаўленнем да яго аўдыторыі.

Многія рэспандэнты ніколі не карысталіся папулярнымі АІ-інструментамі, такімі як ChatGPT або Microsoft Copilot. А 20-30% наогул ніколі пра іх не чулі. Моладзь, натуральна, больш адкрытая да АІ: у цэлым 58% маладых рэспандэнтаў карысталіся ChatGPT хоць бы раз. Ва ўзроставай групе 55+ такіх было 16%.

Microsoft: 3 из 4 сотрудников используют ИИ на работе
По теме
Microsoft: 3 из 4 сотрудников используют ИИ на работе

На пытанне пра давер таму, што генеруе АІ, вялікая доля прадстаўнікоў розных краін і ўзростаў адказала, што пакуль не паспела пакарыстацца АІ дастаткова, каб сфармаваць давер або недавер — ці то гаворка пра напісанне імэйлаў, адказы на пытанні, ці то атрыманне навін. Таксама вялікі працэнт удзельнікаў даследавання заявіў, што альбо недастаткова знаюцца на тэме, альбо не могуць дакладна вызначыцца з даверам.

Таксама моладзь больш схільная лічыць, што АІ значна зменіць іх жыццё, а больш як палова чакае, што АІ зменіць палітыку, журналістыку і навуку.

Паводле слоў даследчыкаў, спадзевы і страхі людзей з нагоды генератыўнага АІ вельмі адрозніваюцца ад галіны да галіны. У цэлым людзі аптымістычна глядзяць на прымяненне генератыўнага АІ у навуцы і ахове здароўя, але скептычней настроеныя да выкарыстання тэхналогіі ў журналістыцы, а таксама хвалююцца, як яна паўплывае на рынак працы.

АІ надзялілі «ўнутраным маналогам» — вынікі значна палепшыліся
Па тэме
АІ надзялілі «ўнутраным маналогам» — вынікі значна палепшыліся
ИИ-модели легко научить плохому — и невозможно отучить. Они даже станут лучше скрываться
По теме
ИИ-модели легко научить плохому — и невозможно отучить. Они даже станут лучше скрываться

Читать на dev.by