Вялікі рэсёрч-2023! Раскажыце, як працавалі і жылі сёлета. Ананімна

2023 неўзабаве ўсё — і мы маем тасачку для вас! Вось анкета нашага штогадовага рэсёрчу індустрыі.

Спадзяемся, яна будзе цікавая і штатным супрацоўнікам, і фрылансерам, і інтэрнам, і фаўндарам, і тым, хто застаўся, і тым, хто з’ехаў, і айцішнікам, і «ўвайсцішнікам», і тэхнарам, і «гуманітарыям».

12 каментарыяў

Тут 100 пытанняў, але нікому не прыйдзецца ісці праз увесь трэк: логіка вашых адказаў павядзе вас больш (ці значна больш) кароткімі маршрутамі.

Тым не менш, ацаніце свае сілы: у залежнасці ад ланцужка пытанняў-адказаў на анкету сыдзе 15-30 хвілін. Над некаторымі пытаннямі прыйдзецца паразважаць. Вы можаце запаўняць яе парцыённа і вяртацца да адкрытай укладкі. Але лепш вылучыць час і занурыцца.

Пра што мы даведаемся?

  1. Хто такі ІТ-беларус і хто такая ІТ-беларуска ў 2023-м — партрэт worldwide.
  2. Тэхналагічны стэк.
  3. Заробкі брута і нета, задаволенасць грашыма і праектамі.
  4. Бытавыя ўмовы, інтарэсы, зберажэнні і інвестыцыі.

Фінансавыя (і наогул адчувальныя) пытанні можна прапускаць, проста цісніце «акей». Але калі вам цікавыя абагульненыя вынікі на вялікай аўдыторыі, то важна ўнесці свой унёсак. 

Калі ў часе запаўнення ў вас узнікаюць пытанні або заўвагі, можна падзяліцца імі ў «адкрытым» апошнім пункце — мы ўнясем аператыўныя праўкі.

Гэта цалкам ананімна: тайпформ не збірае ніякіх вашых асабістых даных, а рэдакцыя іх не атрымлівае. Мы неўзабаве падзелімся вынікамі ў абагульненым выглядзе і з прыгожай інфаграфікай.

Нам трэба 5000+ анкет, ваш удзел вельмі важны. Пачнем?

Дзякуем нашым данатарам! Гэты рэсёрч мы робім з вашай падтрымкай.

Праз Patreon

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.


Читать на dev.by